Супраць грыпа і каранавіруса з 26 па 2 кастрычніка ў Гродне прышчапіліся 7 тыс. чалавек. Прычына — у асенне-зімовы перыяд павялічваецца колькасць захварэўшых вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Чым і каго прышчэпліваюць
У прыярытэце на прышчэпку -асобы з груп высокай рызыкі. Гэта сталыя людзі з хранічнымі захворваннямі, дзеці, цяжарныя жанчыны, медыкі і педагогі. Ад грыпу іх прышчэпліваюць бясплатна, прэпаратам расійскай вытворчасці «Гриппол». Але ёсць і платная вакцына ад грыпу, вакцынай французкай вытворчасці.
Ці можна прышчапіцца адразу ад грыпу і каранавіруса
Ад 2022 года зменены парадак вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруса. Зараз можна атрымаць абедзьве прышчэпкі ў адзін дзень, але ў розныя ўчасткі цела. Тым, што не маюць такой магчымасці, неабходна чакаць мінімальны інтэрвал часу паміж прышчэпкамі, хаця б два тыдні.
Колькі гродзенцаў прышчапілася ад каранавіруса
У Гродне ад каранавіруса прышчапіліся звыш за 70% насельніцтва. Рэвакцынацыю прайшлі больш за 55%.