Планаваць свой час і выязжаць з дому раней. Такія парады даў кіраўнік аддзялення агітацыі і прапаганды Дзяржаўнай аўтаінспекцыі УВД аблвыканкама Андрэй Цыдзік.
Часцей за ўсё заторы з’яўляюцца раніцай ад 7:00 да 8:00 і ўвечары з 17:00 да 19:00. Гэта час, калі людзі едуць на працу і калі вяртаюцца дадому. У Гродзенскім ДАІ параілі, каб пазбегнуць спазненняў, трэба выязжаць з дому на 15−20 хвілін раней. У час-пік у горад лепей не выязжаць. Акрамя гэтага, па магчымасці, даязжаць да месца прызначэння не перасякаючы масты.
Супрацоўнікі ДАІ карэктуюць рэжым працы светлафораў на вялікіх скрыжываннях. Напрыклад, калі ДАІ бачыць, што з’яўляецца затор, то яны перадаюць сігнал у дыспетчарскую і светлафор пачынае працаваць з улікам сітуацыі. Час для праезда могуць павялічыць альбо паменшыць.
Дадатковыя нарады з шэрагу супрацоўнікаў ДАІ праводзяць штодзённы маніторынг сітуацыі, каб уносіць адпаведныя карэктыроўкі.
На скрыжыванні вуліц Карла Маркса і Сацыялістынай забаранілі паварот на Сацыялістычную. Ранкам і вечарам на скрыжываннях Брыкеля — Ліможа, а таксама Карскага — Касманаўтаў павялічаць час уключэння зялёнага светлафора.
Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча цалкам закрылі з 23:00 23 верасня. За тры дні да гэтага яго не збіраліся перакрываць цалкам. На мосце праходзіць паглыбленае даследаванне канструкцый у рамках падрыхтоўкі да капітальнага рамонту.
Абследаванне будзе доўжыцца каля двух тыдняў. Маршруты транспарту змянілі да 10 кастрычніка. Пасля абследавання будуць прымаць рашэнне аб рэжыме далейшага функцыянавання маставога збудавання.
Чытайце таксама: Мост закрыты, Гродна ў заторах, маршруты грамадскага транспарту зноў памянялі. Якімі вуліцамі зараз лепш не ездзіць
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…