Новы гандлёвы цэнтр могуць адкрыць на вуліцы Транспартная, 1. Пад яго прапануюць перарабіць былыя майстэрні Унітарнага жыллёва рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства (УЖРЭП). Пра гэта паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.
Будынак належыць УЖРЭП Кастрычніцкага раён, яго пабудавалі ў 1967 годзе. Яго плошча 227 кв.м. Аднапавярховы будынка плануюць прадаць з аўкцыёна 18 кастрычніка. Пачатковая цана амаль 68 тыс.рублёў.
Па ўмовах аўкцыёна, будынак дазволена перабудаваць пад будынак грамадскага прызначэння. Там могуць адкрыць крамы, офісы, медычны, культурны альбо спартыўны аб’ект ці ўстанову грамадскага харчавання.
Дзе размяшчаюцца былыя майстэрні
Будынак у якім прапануюць адкрыць гандлёвы цэнтр размяшчаецца побач з Гарадской паліклінікай, рэстаранам «McDonald's» і новым будынкам на вуліцы Цітова, 14.
Чытайце таксама: Гістарычны цэнтр Гродна ўшчыльняюць: зямлю насупраць кірхі выставілі на аўкцыён