Навіны

На «Гродна Азот» звольнілі супрацоўніка. У працоўны час ён з’ехаў у суседнюю вёску на сельгасработы

Апаратчык ачысткі сцёкавых вод аддзялення біяхімічнай ачысткі (БХА) «Гродна Азот» у працоўны час з’ехаў на асабістым аўтамабілі ў суседнюю вёску. Ён пакінуў замацаваную за ім тэрыторыю біясажалак, не паведаміў аб гэтым адміністрацыі. Выпадак разабралі на сходзе, піша карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Адсутнасць супрацоўніка цэха ачысткі прамысловых сцёкавых вод выявілі падчас праверкі. Расследаванне паказала, што ён з’ехаў у суседнюю вёску, каб займацца са сваякамі «сельгасработамі».

Гэта расцанілі як факт дысцыплінарнага парушэння. Супрацоўніка звольнілі. Да яго кіраўніка і начальніка цэха ўжылі меры матэрыяльнага і дысцыплінарнага спагнання.

З супрацоўнікамі прадпрыемства па ўказанні гендырэктара правядуць тлумачальную і кантралюючую працу.

Стачком: гэта — не адзіныя парушэнні

У Telegram-канале, які вядуць стачкамаўцы дзяржпрадпрыемстваў, 28 верасня выклалі дакумент. Мы не можам праверыць яго сапраўднасць. У дакуменце сказана, што па выніках начной праверкі знайшлі некаторыя парушэнні.

Сярод іх — смецце ў скрыні пажарнага крана, адсутнасць асвятлення, бесперашкодны доступ у памяшканні, «недарэчнае прымяненне дзяржаўнай сімволікі», няспраўныя лесвіцы, прымяненне старога абутку пры наяўнасці новага, антысанітарыя ў пакоі прыёму ежы, састарэлыя сродкі абароны, беспарадак, няскончаны рамонт. Супрацоўнік на працы карыстаўся тэлефонам і вывучаў артыкул пра электрапілы.

Забароняць смартфоны

Парушэнні пастанавілі ліквідаваць. Начальнікаў цэхаў, дзе былі парушэнні, прыцягнуць да адказнасці. Мяркуючы з дакумента, супрацоўнікам усіх структурных падраздзяленняў, акрамя іх кіраўнікоў і іх намеснікаў, забароняць выкарыстоўваць смартфоны. Іх будуць змяшчаць у спецыяльныя ячэйкі. Каля іх з’явяцца відэакамеры. Для супрацоўнікаў закупяць кнопкавыя тэлефоны. Новаўвядзенне з’явіцца з 1 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025