«Гродна Азот» плануе пабудаваць ўстаноўкі біялагічнай ачысткі сцёкаў і абязводжвання залішняга актыўнага глеб. Ачышчаныя сцёкі плануюць зліваць у Нёман, паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.
Устаноўкі будуць будаваць на тэрыторыі «Гродна Азот». Яны зоймуць каля 10 га. Ад іх плануюць пракласці два падземныя калектары да Нёмана. Адзін самацёчны, другі - напорны.
Калектары мусяць прайсці па тэрыторыі, якая не падлягае жылой забудове. Праектам прадугледжана два варыянты. Першы — у санітарна-ахоўнай зоне «Азота». Але ў такім выпадку сцёкі «Азота» апынуцца вышэй за Гродна па плыні Нёмана. Другі - рэкаснтруяваць існуючую пляцоўку ачысткі сцёкавых водаў у раёне Беражан.
Праграму правядзення ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Яно адбудзецца ў лістападзе-снежні 2022 года. Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве прымуць у студзені 2023 года.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…