Гродзенка Лана Глумакова возьме ўдзел ад Беларусі ў конкурсе на найпрыгажэйшую замужнюю жанчыну Еўропы “Mrs. Europe Globe”. Сам конкурс пройдзе ў Афінах 12-15 кастрычніка.

“Нягледзячы на тое, што гэты свет сур’ёзна вырашыў праверыць чалавецтва на трываласць, я прыняла рашэнне не спыняцца і працягваць жыць. Для таго, каб ісці далей і мець магчымасць рабіць больш”, – напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram.

Лана Глумакова – заснавальніца гродзенскага рэкламнага агенцтва “На ура” і спа-салона “Honey Day”. Жанчына таксама сузаснавальніца міжнароднага дабрачыннага праекта “Хвалі дабрыні”. Лане 40 гадоў. Яна замужам, маці дваіх сыноў. Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі.

Чытайце таксама: «Хочу быть иллюстратором». 9-летний гродненец удивляет всех своими стильными рисунками

У 2020 годзе Лана Глумакова была прадстаўніцай Беларусі на конкурсе “Mrs Globe” (“Місіс Зямны шар”). Фіналістка конкурсу Місіс Свету Беларусь 2018.

Лана – не першая гродзенка, якая ўдзельнічае і перамагае ў падобных міжнародных конкурсах. Святлана Скок, прадстаўляла ў 2018 годзе Беларусь на «Місіс Сусвет – 2018», а ў 2019 трапіла на фінал “Mrs. Globe” у Кітаі. Гродзенка Святлана Кузняцова перамагла ў конкурсе “Mrs Globe” у 2017. А ў 1998 годзе яна стала першай Міс Беларусь. Традыцыйна ўдзельніцы конкурсаў бяруць удзел і ў дабрачыннай дзейнасці.