hdr
Сёлета на рэканструкцыю Старога замка з дзяржаўнай інвестпраграмы вылучылі больш за 2 млн рублёў. Агулам на другую чаргу рэканструкцыі патрабуецца 80 млн рублёў, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродна». Праектную дакументацыю другой часткі рэканструкцыі плануюць скончыць да 2022 года.
Стары замак у Гродне пачалі аднаўляць у 2017 годзе, паводле праекта архітэктара Уладзіміра Бачкова. Мяркуецца, што абарончае збудаванне павінна ў выніку атрымацца такім, якім яно было ў часы жыцця Стэфана Баторыя. Аднак рэканструкцыя замка з самага пачатку выклікала шмат спрэчак у навуковых колах — яе нават называлі «адкрытай фальсіфікацыяй помніка». Першы этап рэканструкцыі скончылі ў 2021 годзе.Падчас другой чаргі рэканструкцыі, плануюць рэстраўраваць флігель адміністратара, які ёсць у планах XVIII стагоддзя.
У 2022 годзе на рэканструкцыю вылучылі 2 млн рублёў. Другая чарга рэстаўрацыі ў поўным аб’ёме каштуе 80 млн рублёў. У 2021 годзе на Стары замак вылучылі больш за 5 млн рублёў: 3 млн — з рэспубліканскага бюджэту і каля 2,5 млн рублёў - з абласнога. Першая частка каштавала 28 млн рублёў.
Археолагі абследвалі пласты грунту ўздоўж замка. Яны знайшлі прадметы XV — XX стагоддзяў. Сярод іх, шахматныя фігуры, манеты, зброя, кавалкі посуда. За ўвесь час раскопак археолагі выявілі 373 індывідуальных знаходак (рэчы якія знаходзяць не так часта — гузікі, кулі, свінцовыя пераплёты) і амаль 4,5 тыс. масавых знаходак (побытавая креміка, дахоўка, цэгла).
Знаходкі перададуць рэстраўратарам. Пазней іх размясцяць ў экспазіцыі гісторыка-археалагічнага музея.
Сярод будучых экспанатаў - манета Аляксандра канца XV — пачатку XVI стагоддзя, металічная падкоўка на абцас таго ж перыяду, вынасны крыж, дзве дараносіцы ў выглядзе Галгофы, а таксама пячатка другой паловы XVIII стагоддзя. Акрамя гэтага археолагі знайшлі гербавы картуш канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя.
Чытайце таксама:
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…