У Гродне затрымалі актывіста Яўгена Юнцэвіча. Гэта адбылося 18 верасня. Пра затрыманне стала вядома праз “пакаяльнае відэа”, паведаміў Telegram-канал “Право имеют.

Прычынай затрымання стала тое, што Юнцэвіч, нібыта зарэгістраваўся ў плане “Перамога”, а таксама распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы. Верагодня, што супраць актывіста распачалі крымінальную справу.
Яўгеній вядомы ўдзелам у разнастайных грамадскіх ініцыятывах. У 2018 годзе ён быў валанторам у суполцы Grodno travelers’club.
Што такое план “Перамога”
План “Перамога” – падпольнае народнае ўзбраенне. Аб стварэнні плана аб’явілі ў 2021 годзе. Стваральнікі плана называюць мэтамі “аднаўленне законнасці і правапарудку ў Беларусі, а таксама вяртанне ўлады ў краіне народу”. У ліпені 2022 года ў плане “Перамога” было зарэгістравана каля 200 тыс. чалавек. У Беларусі арганізацыя прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.
Чытайце таксама: Предприниматель из Гродно попал в Бутырку и написал об этом книгу. Издатели боятся ее печатать


