Закрытая крама H&M у ТРЦ"Triniti". Фота: Hrodna.life
Стала вядома аб адкрыцці закрытых раней крамаў H&M ў Беларусі. У Гродне магазін брэнда H&M у гандлёвым цэнтры Triniti таксама адкрыецца, пацвердзіла Hrodna.life маркетолаг Triniti Алеся Мацвеёнак.
Гродзенская крама адкрыецца ў панядзелак, 19 верасня. Гэтую інфармацыю пацвердзілі блогу S13.ru крыніцы, звязаныя з гандлёвым аб’ектам.
У гэты ж дзень крамы брэнда адкрыюцца і ў Мінску, піша Realt.by.
Усяго ў Беларусі тры крамы H&M. Два знаходзяцца ў Мінску — у ТРЦ Palazzo і Galleria Minsk, і адна ў Гродне ў ТЗЦ Triniti.
Крамы H&M прыпынілі сваю працу у Беларусі з 3 сакавіка услед за сыходам з Расіі. Прычынай назвалі вайну Расіі супраць Украіны.
«H&M Group глыбока занепакоены трагічнымі падзеямі ва Украіне і падтрымлівае ўсіх людзей, якія пакутуюць. H&M Group прыняла рашэнне часова прыпыніць усе продажы ў Расіі. Крамы ва Украіне ўжо часова зачыненыя праз бяспеку пакупнікоў і калегаў», — напісалі прадстаўнікі кампаніі на афіцыйным сайце. Пазней перастаў працаваць і сайт.
У ліпені ў H&M Group паведамілі, што ў Беларусі крамы зноў запрацуюць, але без удакладнення датаў. 29 ліпеня на старонцы брэнда ў ВК з’явілася абвестка аб тым, што крамы адкрыюцца ў жніўні. Праз некалькі дзён гэтую навіну выдалілі, а крамы не адкрыліся.
Чытайце таксама: Вместо платья H&M за 50 рублей — белорусское за 200? Смогут ли местные производители заменить одежду заграничных брендов
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…