Дазвол на бяспошлінны ўвоз з-за мяжы тавараў на сумму € 1000 і вагой не больш за 31 кг перастане дзейнічаць 1 кастрычніка 2022 года. Ці працягнуць яго, вырашаць 23 верасня на Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Калі дазвол не працягнуць, то з 1 кастрычніка вернуцца старыя ліміты. Праз мяжу можна будзе правозіць тавары цаной не больш за € 500 і вагой не больш за 25 кг.
Калі ўвялі новыя ліміты
Павышаныя ліміты на перавоз тавараў праз мытную мяжу ўвялі з 28 красавіка 2022 года. Яны распаўсюджваліся на краіны Еўразійскага Эканамічнага Саюза (ЕАЭС). Пры перавышэнні ліміта, падарожны павінен заплаціць пошліну — 30% ад цаны тавара, але не менш за € 4 за 1 кг вагі.
Папярэднія ліміты (€ 500 і 25 кг) дзенічалі з 1 студзеня 2019 года.
Хто хоча працягнуць дазвол
Расія хоча ініцыяваць працяг падвышаных лімітаў бяспошліннага ўвозу. Гэта пытанне разгледзяць 23 верасня на савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
«Расійская Федэрацыя плануе падаўжэнне да 1 ліпеня 2023 года нормы аб бяспошлінным увозе тавараў коштам да 1000 еўра для асабістага карыстання. Захаванне гэтага парога дапаможа задаволіць попыт на імпартныя спажывецкія тавары, якія набываюцца самастойна — на маркетплейсах у замежных крамах або ўвозяцца ў багажы», — паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу расійскага віцэ-прэм'ера Аляксея Аверчука.