У Гродне рэгіструюць рост вострых рэспіраторных інфекцый і каранавіруса. У медычных установах увялі масачны рэжым, а гараджанам раяць насіць маскі ў месцах масавага скаплення людзей, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».
Рост захворванняў чакалі з канца лета. Пакуль рост колькасці хворых кантралююць, бо ў медыкаў выпрацаваны правілы працы ў рэжыме пандэміі. Але гродзенцам раяць карыстацца антысэптыкам для рук, насіць маскі і трымаць сацыяльную дыстанцыю.
У паліклініках ужо прытрымліваюцца прынцыпаў працы ў эпідэміялагічны сезон. Там падзялілі плыні пацыентаў, а таксама тэстуюць хворых на COVID-19 перад шпіталізацыяй.
«На сённяшні дзень для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у вобласці задзейнічана 229 ложкаў. Гэта 2,4% ад коечнага фонда вобласці. На сённяшнні дзень у нас ёсць план перааснашчэння. Гэта калі мы будзе бачыць, што неабходна павялічыць колькасць ложкаў, то гэта будзе незамядляльна зроблена. Так і робіцца зараз», — сказала кіраўнічка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда тэлеканалу «Гродно Плюс».
Зараз на штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 1−2 чалавекі на працягу тыдня.
Грамадзяне Беларусі могуць прышчапіцца бустэрнай вакцынай супраць COVID-19. Для гэтага медыкі выкарыстоўваюць вакцыны: Спутнік-лайт і Гам-КОВІД-Вак (кампанент-1 альбо кампанент-2), таксма дапускаюць выкарыстанне без чаргавання кампанентаў.
Зрабіць прышчэпку кітайскай вакцынай ад SINOPHARM могуць дзеці і падлеткі, а таксама цяжарныя жанчыны і жанчыны ў перыяд груднога кармлення. А таксама асобы якія маюць супрацьпаказанні да ўвядзення іншых вакцын.
У Гродзенскай вобласці поўным курсам вакцынацыі прышчапілі ўжо 12,1% дзяцей.
Чытайце таксама: Ковід вернецца ўвосень. Каранік распавёў каму патрэбна рэвакцынацыя
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…