Экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пачнуць атэстоўваць з 1 студзеня 2023 года. Адпаведную пастанову “Аб экскурсійным абслугоўванні” прыняў  Савет міністраў Беларусі. 

туристы гродно
Замежныя турысты з экскурсаводам у Гродне. Ілюстрацыйнае фота.

Хто і як будзе праводзіць атэстацыю

Атэстацыю будуць праводзіць для праверкі ведаў і ўмення прымяняць іх падчас экскурсіі. Для правядзення атэстацыі будуць ствараць атэстацыйную камісію. 

Атэстацыю будуць праводзіць у форме іспыта праз камп’ютарнае тэставанне і вусную размову. Каб здаць іспыт на камп’ютары, трэба будзе адказаць правільна мінімум на 60% пытанняў.  Вынікі гэтага іспыта будуць дзейсныя на працягу двух гадоў.  

Тых, хто прайшоў іспыт на камп’ютары, дапусцяць да вуснага іспыта. Падчас яго трэба прадаставіць камісіі тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій па заяўленых тэмах.  Іспыт залічаць, калі чалавек ведае методыку і тэхніку правядзення экскурсій, а яго тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій актуальныя. 

Пасля здачы атэстацыі экскурсаводу выдадуць пасведчанне, пералік тэмаў экскурсій і бэйдж. Тэрмін дзеяння гэтых дакументаў – пяць гадоў.

Як будуць атэстоўваць аўдыягіды

Атэстацыя аўдыягідаў будзе адбывацца ў Міністэрстве спорта і турызма альбо ўпаўнаважаных ім дзяржарганізацыях. Там будуць ацэньваць галасавое суправаджэнне тэкста аўдыягіда, сам тэкст, афармленне схемы маршрута, а таксама фота і відэа, калі такія прадугледжаны.

Чытайце таксама: Без аттестации нельзя будет проводить экскурсию даже для друзей: депутаты приняли новый закон «О туризме»