Асобаў, якія займаліся продажам чаргі на мяжы, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведаміў афіцыйны Telegram-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«Міліцыя Гродзеншчыны сумесна з калегамі з іншых праваахоўных ведамстваў забяспечвае бяспеку грамадзян паблізу пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь», — сказана ў паведамленні.
Цяпер сітуацыя паблізу пункта пропуску «Бераставіца» кантраляваная, удакладніў часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка Бераставіцкага РАУС Сяргей Адамчук. Павольны рух чаргі звязаны з нерытмічнай працай сумежнага боку, дадаў ён.
Аўрал на мяжы і бізнес як у 90-х
У канцы жніўня сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася. Для праезду ў Польшчу даступныя толькі два пункты: у Бераставіцы і ў Брэсце. У пункце пропуску «Бераставіца» 29 жніўня сабралася 20 аўтобусаў. У жывой чарзе чакалі праезду 1800 легкавых аўто, яшчэ 358 мелі аплачанае браніраванне. Уначы з 28 на 29 жніўня польскі бок наогул перастаў прымаць машыны.
Час чакання 23 жніўня складаў не менш за двое сутак. 26 жніўня час павялічыўся амаль да 100 гадзін. 27 і 28 жніўня легкавыя аўтамабілі чакалі 113 гадзін. Колькасць аўтамабіляў у платнай чарзе дасягала 100, а час чакання быў 10−12 гадзін.
Чытайце таксама: Агрэсія ў чарзе, ігнор памежнікаў і веласіпедысты. Што адбываецца на мяжы з Польшчай, дзе выезду чакаюць больш за 2000 аўто
У гэтых умовах у чарзе здараліся канфлікты, у тым ліку звязаныя з перапродажам месцаў. Кіроўцы займалі чаргу, а потым прадавалі сваё месца ў ёй. Расцэнкі маглі быць 100, 150, 200 еўра, расказвалі чытачы onliner.by. Цана залежала ад блізкасці да плота. Часам на месца адной машыны ўкліньваліся дзве. «Прадаўцы» займалі месцы па некалькі разоў, пераконваючы суседзяў, што стаялі даўно, проста адышлі па каву і прапусцілі сваю чаргу.
Яшчэ 30 жніўня на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Бераставіца» было больш за 600 аўто, таксама больш за 50 па платнай броні. 31 жніўня колькасць аўтамабіляў зменьшылася у 10 разоў: выезду ў Польшчу чакала больш за 50 аўтамабіляў. Прычынай змяншэння чаргі кіроўцы называлі больш актыўную працу польскага боку. Таксама на гэта паўплывала тое, што часта аўтамабіляў з’ехала ў іншыя пункты пропуску альбо людзі адмовіліся ад паездак.
Чытайце таксама: Поляки — к родным и друзьям. Белорусы — «на закупы». Что там, на границе в Бобровниках?