У самім Гродне ў 2022 годзе рост экспарту выручкі ад паслуг замежнікам склаў 38,6% у параўнанні з 2021-м. Каля 40% турыстычных праграм выхаднога дня ад вядучых тураператараў Беларусі прыпадаюць на Гродзенскую вобласць, расказала «Перспектыве» намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева.
Турысты едуць на Шчучыншчыну, у Мірскі і Гальшанскі замкі, у Гервяты, Наваградак, Ліду, у Астравецкі, Смаргонскі, Іўеўскі, Воранаўскі раёны, папулярным стаў Ваўкавыск. У топе папулярных кірункаў застаюцца Гродна і Аўгустоўскі канал. У Гродна турыстаў прыцягвае тое, што гэта горад-музей пад адкрытым небам з мноствам храмаў, музеяў, вулічных лакацый, помнікаў, маляўнічымі месцамі і назіральнымі пляцоўкамі, патлумачыла Лідзяева.
Са студзеня па жнівень колькасць турыстаў у Гродне вырасла на 30% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Санаторыі Гродзенскай вобласці загружаныя на 100%, вельмі высокі попыт на месцы ў гасцініцах.
Чытайце таксама: В Старый замок нет билетов, в гостиницах нет мест, экскурсоводов не хватает: Гродно заполонили туристы
Турысты прыязджаюць у Гродна і ў буднія дні, на некалькі дзён. Да 2019−2020 гадоў замежнікі прыязджалі ў асноўным вялікімі турыстычнымі групамі. Цяпер стала больш невялікіх кампаній і сем’яў на машынах. Праз гэта вырас попыт на арэнду кватэр. Па словах Лідзяевай, гасцініцы ў цэнтры часцей браніруюць расіяне, беларусы ж шукаюць кватэры.
Чытайце таксама: Ночлег в Гродно без Booking и Airbnb: как туристам найти квартиру в Гродно
Расіяне прыязджаюць у Гродна па заходнюю архітэктуру і «еўрапейскасць».
За апошнія некалькі гадоў вырас попыт на паслугі экскурсаводаў. Гэта тлумачыцца зацікаўленасцю, высокім узроўнем адукацыі турыстаў і патрэбай у жывых зносінах, лічыць Таццяна Лідзяева. Пры гэтым у Гродзенскай вобласці зараз працуе 125 экскурсаводаў і 19 гідаў-перакладчыкаў. Экскурсаводы дзеляцца, што людзі цяпер не ўспрымаюць вялікую колькасць датаў і глыбокія энцыклапедычныя і гістарычныя веды ім не патрэбныя. Турыстаў цікавяць факты, легенды, нейкія разыначкі.
Прыезджых замежнікаў цікавіць беларускі фальклор, нацыянальныя стравы, выступленні народных калектываў, традыцыйныя рамёствы — ткацтва, ганчарная вытворчасць, саломапляценне, падзялілася Таццяна Лідзяева. Турыстам падабаецца рабіць нешта сваімі рукамі і забіраць дадому сувеніры, ёсць вялікі попыт на візуалізацыю, інтэрактыў, дэгустацыі, анімацыю. Аб’ектам харчавання і пражывання таксама варта прапаноўваць новыя стравы, канцэпцыі або лакацыі, лічаць у аблвыканкаме.
Беларусы едуць у Мірскі і Наваградскі замкі, у Гродна, беспрэцэдэнтна вырасла колькасць наведвальнікаў у Старым замку. Моладзь цікавіцца «інстарамнымі» месцамі, пры тым гэта не заўсёды самыя вядомыя аб’екты, а часта сядзібы ў працэсе рэканструкцыі: Падароск, Жалудок, Геранёны. Людзі едуць і па гарадскія традыцыі, такія як трубач на пажарнай каланчы і бой гадзінніка на Фарным касцёле на працягу ўсяго дня. Іх варта развіваць.
І гродзенцамі, і гасцямі горада недаацэнены Нёман і яго левы бераг, лічаць у аблвыканкаме. На набярэжнай не хапае забаў і кропак грамадскага харчавання. Таксама прапануюць развіваць у Гродна прамысловы турызм.
Вялікі патэнцыял у Гродзенскім раёне ў заказніка «Азёры». У ім прапануюць прайсці па экалагічных маршрутах, поехатся на мота- і веладрызіне, ёсць абсталяваныя стаянкі для сямейнага адпачынку і кампаній.
Чытайце таксама: На дрезине с видом на мачтовые сосны: как попасть на экскурсию по узкоколейке в заказнике «Озеры»
Пакуль недастаткова выкарыстоўваюцца ў турызме фартыфікацыйныя збудаванні. На Аўгустоўскім канале ёсць патрэба абсталяваць экалагічныя сцежкі, дзе турысты маглі б даведацца пра птушак, жывёл, насякомых, раслін.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…