Сёлета святкаванне Дня горада перанеслі на два тыдні наперад ад звыклага. Тым не менш гродзенцаў чакаюць фестываль кветак на Тызенгауза і кавуны ў парку Жылібера, а ў Швейцарскай даліне — рыцары і фаер-шоў. Напрыканцы дня гледачам абяцаюць піратэхнічнае і светлавое шоу з лазернай арфай і канцэрт калісьці моднага гурта «Корни».
У 2022 годзе Дзень горада вырашылі святкаваць 3 верасня — перанеслі з трэціх выхадных верасня на першыя.
«У гэтым годзе думаю, што вас здзівяць. Па-першае, багаццем сваіх канцэртных праграм, інтэрактывам. І агульная назва свята ў нас — „PRO 100 Гродна“. Абрэвіятурная назва першых літар назвы свята — гэта Гродна прафесійны, горад прафесіяналаў, людзей на 100%, тых, што любяць свой горад, і гатовых для яго здзяйсняць любыя подзвігі, пачынаючы ад работніка ЖКГ і заканчваючы вышэйшым кіраўніцтвам нашага горада», — сказала галоўная рэжысёрка Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ірына Міклашэвіч тэлеканалу «Гродно Плюс».
мікрараён Забалаць
14.00 — 15.00 — «Проста размова», сустрэча з навасельцамі мікрараёна Забалаць і прадстаўнікамі забудоўшчыка «Астабуд»
Бульвар Ленінскага Камсамола, 29
16.00 — 16.30 — «Насустрач світанню», прэзентацыя мастацкага роспісу на фасадзе дома, прысвечанага гораду Гродна
вул. Дамброўскага, 17
10.00−11.00 — «Літаратурны Гродна», цырымонія прысваення Гімназіі № 5 імя У. С. Караткевіча
вул. Маркса 27
15.00−16.00 — «Проста добрыя справы», адкрыццё сацыяльна-бытавога комплексу
Культурны цэнтр «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)
11.00 — 11.30 — «Гродзенскія сезоны», прэзентацыя фотавыставы Аляксея Аляксейчыка, члена народнага фотаклуба «Гродна»
Плошча Леніна
12.00−12.30 — «Проста новыя аўтобусы», цырымонія ўручэння новых аўтобусаў гораду
Канцэртная зала (вул. Дзяржынскага, 1)
14.00−15.30 — «З Днём Нараджэння, Гродна!», урачыстае адкрыццё свята, прысваенне званняў «Ганаровы грамадзянін горада Гродна», «Чалавек года горада Гродна», ушанаванне лаўрэатаў «Кнігі Славы горада Гродна»
Парк Жылібера (брацкая магіла воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
17.30−18.00 — «Проста памятаем», цырымонія ўскладання кветак і вянкоў
вул. Курчатава, 10, вул. Церашковай, 28, вул. Дубко, 20
17.00−19.00 — «Сіла ў спорце — сіла ў адзінстве!», культурна-спартыўныя святы ў мікрараёнах горада
вул. Томіна, 28, вул. Лідская, 1
17.30−19.30 — «Мой горад міру, дружбы і любові», святы ў мікрараёнах горада
Аглядная пляцоўка (вул. Дарвіна)
18.00−19.00 — «Ганаруся табой, мой горад!», музычны праект «Ратонда-Арт»
мікрараён Белыя Росы (вул. Курчатава, 24)
21.00 — «Проста кінапаказ», дэманстрацыя фільма «Белыя Росы» пад адкрытым небам
Плошча Антонія Тызенгаўза — бульвар «PRO 100 кветкавы»
12.00−17.00 — арт-фестываль «Гарадскія кветкі», выстава кветак і дызайнерскіх кампазіцый
Плошча Леніна
12.00−23.00 — «PRO 100 вельмі смачна», арт-рэстаран пад адкрытым небам
«PRO 100 СВЯТОЧНАЯ»:
12.00 — 14.15 — «Падарунак Гродна», канцэртныя праграмы Арт-групы «Беларусы» (Мінск), музычнага тэатра «Рада» (Гродна)
14.15−15.00 — «24 гадзіны з жыцця горада», відэавіншаванне спецыяльнага праекта тэлерадыёкампаніі «Гродна плюс»
15.00−16.30 — «Энергія джаза», канцэрт калектываў-пераможцаў і гасцей фестывалю «Янг-джаз»: узорнага духавога аркестра Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, групы «Fragment Jazz Party» (Баранавічы)
16.30−19.00 — «Гродна! Запальвай!», канцэртныя праграмы кавер-бэндаў «Хит Хантер» (Гродна) і «Коза Ностра» (Мінск)
19.00−20.40 — «Песня над Нёманам», канцэрт выканаўцаў беларускай эстрады, ураджэнцаў Гродна
20.45−21.50 — «Усе зоркі», шоу-праграма Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» з удзелам фіналістаў і пераможцаў праекта «Х-Фактар. Беларусь» (Мінск)
21.50 — 22.00 — «Светлавое шоў» з лазернай арфай Алены Крывіцкай (Мінск)
22.00−22.10 — «PRO 100 фейерычнае» піратэхнічнае шоу (Мінск)
22.10 — 23.00 — «Са святам, Гродна!», канцэрт поп-рок гурта «Корни» (Расія)
вул. Дзяржынскага (ад перасячэння з вул. Ажэшкі да вул. 1 Мая)
12.00−17.00 — вуліца «PRO 100 бяспечная», дэманстрацыя магчымасцяў МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, інтэрактыўныя зоны ДАІ, Дэпартамента аховы, выстава аўтамабіляў «GEELY»
парк Жылібера
12.00−17.00 — «PRO 100 СЯМЕЙНЫ»:
сцэна летняй эстрады:
Праспект «PRO 100 кавуновы» — «Кавуновае Fresh-party.Гродно.BY», фестываль кавуна з удзелам камбінатаў абласцей Беларусі (выстава-продаж кавуна і гарбузы, майстар-клас па карвінгу, дэгустацыя гарбузовай кашы і кавуноў)
17.00−20.00 — «Віншуем!», прадстаўленне цырка «Сириус», канцэртная праграма кавер-бэнда «Креатив-бенд» (Гродна)
пляцоўка каля лялечнага тэатра:
12.00−17.00 — «PRO 100 казачная», прадстаўленне тэатра «Батлейка», інтэрактыўнае прадстаўленне з аэрамядведзем, тэматычныя фотазоны, кніжная інтэрактыўная выстава
пляцоўка «Швейцарскай даліны»:
12.00−19.30 — «PRO 100 гістарычная», сярэднявечныя шатры, лучны цір, майстар-класы па фехтаванні, баях на мячах, катанне верхам на рыцарскім кані, шоў на конях
20.30 — 21.00 — «PRO 100 ВОГНЕННЫ ЦЫРК», фаер-шоў (Мінск)
пляцоўка з уваходу ў парк з вул. Элізы Ажэшкі
12.00 — 17.00 — «PRO 100 маладзёжная», інтэрактыўныя праграмы, квэсты, займальныя заданні, фотазоны;
«PRO 100 здароўя», інтэрактыўны медыцынскі гарадок
вул. Савецкая
12.00−18.00 «PRO 100 ЦЭНТРАЛЬНАЯ»:
ад рэстарана «Королевская охота» до ЗАГСа: вуліца «PRO 100 музычная», парад вулічных музыкаў
ад ЗАГСа да моладзевага цэнтра «Гродна»: вуліца «PRO 100 тэатральная», выступ «жывых скульптур», міні-спектаклі тэатральных акцёраў
гандлёвы дом «Нёман»:
18.30 «Проста пра Гродна», прэзентацыя часопіса «Гродна», прызы, падарункі, конкурсы
Кульутрніцкі цэнтр «Фестывальны» (вул.Тэльмана, 4)
вуліца «PRO 100 ДРУЖНАЯ», выступленне творчых калектываў нацыянальных аб’яднанняў, удзельнікаў конкурсу нацыянальнай эстраднай песні «Маладыя голоса.ВУ», ансамбля рускай казачай песні «Берега» (г. Мінск)
моладзевы цэнтр «Гродна» (вул.Савецкая, 9)
вуліца «PRO 100 танцавальная», фестываль танца з удзелам харэаграфічных калектываў розных жанраў
ад помніка Сакалоўскаму да Дома прафсаюзаў:
12.00−18.00 — вуліца «PRO 100 рамесная», выстава-продаж карцін, вырабаў майстроў народнай творчасці
Дом прафсаюзаў, Савецкая, 4
12.00−18.00 — вуліца «PRO 100 інтэлектуальная», логіка-тактычныя гульні, міні-фэст бардаўскай песні
Плошча Савецкая
11.00 — «Гарадская Слава», цырымонія закладкі памятнай алеі
12.00−17.00 — «PRO 100 Спартыўна-крэатыўная», інтэрактыўна-спартыўныя забавы, конкурсы, спаборніцтвы, фізкультурна-аздараўленчыя майстар-класы, спартыўныя гульні для дзяцей і дарослых;
мікрараён Альшанка (вул.Агінскага, 12)
14.00−17.00 — «Любімаму гораду прысвячаецца!», свята Кастрычніцкага раёна Гродна.
Адзначаць свята пачалі ўжо 31 жніўня. У гэты дзень на бульвары Ленінскага Камсамола № 29 прэзентавалі мурал. 1 верасня гімназіі № 5 (вул. Дамброўскага, 17) прысвілі імя Уладзіміра Караткевіча. У гэты ж дзень адкрылі сацыяльна-бытавы комплекс у былым манастыры брыгітак (вул. Маркса, 27). 2 верасня гораду ўручаюць новыя аўтобусы. У той жа дзень прысвояць званні «Ганаровага грамадзяніна», «Чалавека года», а таксама ўшануюць лаўрэатаў «Кнігі Славы горада Гродна».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…