Колькасць аўтамабіляў у чарзе на беларуска-польскай мяжы паменшылася. 31 жніўня ў пункце пропуска «Бераставіца» выезду ў Польшчу чакала больш за 50 аўтамабіляў. Пры гэтым 30 жніўня у той жа чарзе было больш за 600 аўто, таксама больш за 50 па платнай броні, паведаміў Sputnik.

Прычынай памяншэння чаргі кіроўцы называюць больш актыўную працу польскага боку. Таксама на гэта паўплывала тое, што часта аўтамабіляў з’ехала ў іншыя пункты пропуску альбо людзі адмовіліся ад паездак.
Зараз час чакання ў жывой электроннай чарзе — некалькі гадзін. Па платнай броні, якая дае прыярытэт у чарзе, машыны едуць без чакання. Яшчэ нядаўна час чакання даходзіў да дзясятак гадзін.
Што адбывалася на мяжы у канцы жніўня
У пункце пропуска «Бераставіца» 29 жніўня скапілася 20 аўтобусаў. У жывой чарзе чакалі праезду 1800 легкавых аўтамабіляў, яшчэ 358 мелі аплочанае браніраванне. Ноччу з 28 на 29 жніўня польскі бок увогуле перастаў прымаць машыны.
Чаc чакання 23 жніўня складаў не менш за двое сутак. 26 жніўня час павялічыўся амаль да 100 гадзінаў. 27 і 28 жніўя легкавыя аўтамілі чакалі 113 гадзінаў. Колькасць аўтамабіляў у платнай чарзе дасягала 100, а час чакання быў 10−12 гадзінаў.
Чытайце таксама: