«РОББО Класы» адкрыюць у гімназіі № 1 і сярэдняй школе № 32 у Гродне. У іх вучняў будуць вучыць ствараць робатаў. Агулам у вобласці такія класы адкрыюць у 19 школах, паведаміў «Вечерній Гродно».
«РОББО Класы» абсталяваны ўсім неабходных для вывучэння робататэхнікі. Гэта 3D-прынтары, робататэхнічныя платформы, наборы схематэхнікі і мікраэлектронікі. Па задуме, дзякуючы такім класам дзеці змогуць атрымаць базавыя інжынерныя веды і абраць для сабе прафесію: інжынер-праграміст, аператар 3D-друку альбо квадракоптара, спецыяліст па нейраінтэрфэйсам.
Дзе ў Гродзенскай вобласці адкрыюць «РОББО-класы»
- Бераставіцкі раён, Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С. В. Прытыцкага
- Ваўкавыскі раён, Гімназія № 1 г. Ваўкавыска
- Воранаўскі раён, Вороновская сярэдняя школа
- Гродзенскі раён, Азёрская сярэдняя школа
- Дзятлаўскі раён, Сярэдняя школа №з г. Дзятлава
- Зэльвенскі раён, Сярэдняя школа № 3 г. п. Зэльва
- Іўеўскі раён, Гімназія № 1 г. Іўе
- Карэліцкі раён, Сярэдняя школа г. п. Мір ім. А. І. Сташэўскай
- Лідскі раён, Сярэдняя школа № 1 г. Ліды
- Мастоўскі раён, Сярэдняя школа № 5 г. Масты
- Навагрудскі раён, Гімназія № 1 г. Навагрудка
- Ашмянскі раён, Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны імя М. М. Грушэўскага
- Астравецкі раён, Гімназія № 1 г. Астраўца
- Свіслацкі раён, Сярэдняя школа № 2 імя Н.П.Массонова г. Свіслач
- Слонімскі раён, Гімназія № 1 г. Слоніма
- Смаргонскі раён, Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні
- Гродна, Гімназія № 1 Імя Я. Ф. Карскага г. Гродна
- Гродна, Сярэдняя школа № 32 Г. Гродна
- Шчучынскі раён, Сярэдняя школа № 1 г. Шчучына
150 новых STEM-класаў па ўсёй Беларусі
«РОББО класы» — задума Міністэрства адукацыі Беларусі. У 2019 годзе адкрылі 20 STEM-класаў. 1 верасня 2022 года ў Беларусі адкрыюць яшчэ 150 такіх класаў. 19 з іх будуць размяшчацца ў школах Гродзенскай вобласці.
STEM — гэта абрэвіятура ад англійскіх слоў Science (натуральныя навукі), Technology (тэхналогіі), Engineering (інжынерыя, праектаванне, дызайн), Mathematics (матэматыка). Іншымі словамі, STEM-адукацыя прапануе сістэму міжпрадметных ведаў для праектнай працы ў галіне навуковых і інжынерных тэхналогій.