Эксперымент па закрыцці цэнтральных вуліц для матацыклістаў працягнецца як мінімум да канца мотасезона. Калі ён адбудзецца паспяхова, то ў горадзе могуць з’явіцца дадатковыя зоны начных абмежаванняў, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».
«Большасць матацыклістаў і без таго разумеюць, што гучны гук ад працуючага рухавіка будзе ў тым выпадку, калі выкруціць ручку і даць вялікую колькасць абаротаў. Некаторыя асобныя матацыклісты, на жаль, у нейкіх дэманстратыўных мэтах спецыяльна так паступаюць, ствараюць шум, з-за чаго з’яўляюцца нараканні, скаргі і ў прынцыпе псуюцца ўзаемаадносіны паміж звычайнымі грамадзянамі і тымі, якія перасоўваюцца на матацыклах», — сказаў кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды Упраўленя ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік тэлеканалу «Гродна Плюс».
Якія вуліцы закрыты ноччу для матацыклістаў
З 22:00 да 6:00 матацыклістам забаронена ездзіць па вуліцах:
- вул. Баторыя,
- вул. Калючынская,
- вул. Сацыялістычная ад Карбышава да Парыжскай камуны,
- вул. Будзёнага ад развязкі каля аўтавакзала,
- вул. Васілька ад Карбышава да Кірава,
- вул. Паўлоўскага,
- вул. Карбышава ад Сацыялістычнай да Гараднічанскай,
- вул. Гараднічанская,
- вул. Кірава,
- вул. Маркса,
- вул. Маладзёжная,
- вул. Парыжскай камуны ад Сацыялістычнай да Маставой
Зараз у горадзе знакі абмежавання руху ўсталявалі ў 12 кропках горада. Яны размяшчаюцца на скрыжыванні вуліцы Сацыялістычнай і Карбышава, Карбышава — Васілька, Маркса — Будзённага і Маркса — Кірава, а таксама побач з помнікам-танкам каля драматычнага тэатра ў бок Савецкай плошчы і на вуліцы Парыжскай Камуны.
Што будзе пасля эксперымента
Эксперымент плануюць правесці як мінімум да сканчэння мотасезона. Пасля чаго будзе прынята рашэнне, што рабіць далей. Магчыма, у Гродне ўвядуць дадатковыя зоны абмежавання руху.
За выкананнем правілаў матацыклістамі сочаць нарады дарожнай службы і мотапатруль.