Рух мотатранспарту праз цэнтр горада забароняць з 22:00 да 6:00. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Гродно Плюс».

Матацыклістам забароняць ездзіць па начным цэнтры Гродна. Пакуль у якасці эксперымента
Матацыклісты ў Гродне. Фота: Hrodna.life

Дзяржаўтаінспекцыя будзе адсочваць сітуацыю, а па выніках эксперымента, магчыма, ўвядуць дадатковыя сталыя зоны абмежавання ў начны час.

Калі пачнуць эксперымент, як доўга ён працягнецца, а таксама якія вуліцы закране «Гродна Плюс» не паведаміў. Але на ўездзе на вуліцу Кірава з праспекта Касманаўтаў ўжо вісіць знак які абмяжоўвае рух матацыклаў, заўважыў «АвтоГродно».

Матацыклістам забароняць ездзіць па начным цэнтры Гродна. Пакуль у якасці эксперымента
Знак на вуліцы Кірава. Крыніца: autogrodno.by

«АўтаГродна» склаў карту вуліц, закрытых для матачыклаў у начны час.

Ці была праблема з матацыкламі ў начы час

У 2019 годзе гродзенскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў прасіў старшыню Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя дапамагчы з матацыклістамі, якія шумяць уначы. Тады, ён збіраў подпісы гараджан.

Са скаргай у ДАІ звяртаўся і гродзенскі актывіст Мікалай Салянік. Там яго папрасілі даказаць, што матацыклісты парушаюць парадак.

Ці ёсць пакаранне за шум матацыклаў

За шум пакаранне не прадугледжана, а ўзровень шуму правяраюць на спецыяльных станцыях. Ён не павінен перавышаць 96 дэцыбел (гук адбойнага малатка на адлегласці 1 метр — 110 дэцыбел). Калі ў матацыкла гучнасць большая — ён не зможа прайсці тэхагляд.

Чытайце таксама: Што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца? Слухайце «начны» выпуск урбаністычнага падкаста