На званне «Ганаровага грамадзяніна Гродна» намінавалі былую дырэктарку Гродзенскай гарадской гімназіі Ганну Дулуб, былога старшыню Гродзенскага аблвыканкамага Уладзіміра Краўцова і трэнера па вольнай барацьбе Жуматай Шубаева. Гэта адбылося на сэсіі гарадскога савета дэпутатаў 24 жніўня, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс». Узнагародзяць намінантаў 2 верасня.

Хто патрапіць у Кнігу Гонару

Падчас сэсіі дэпутаты разгледзілі пытанне аб уключэнні гродзенцаў у Кнігу Гонару горада Гродна. Туды патрапяць: ветэран працы — Таццяна Камскова, трэнер-выкладчык — Ганна Канюк, дырэктар прадпрыемства «Цветліт» — Сяргей Ефрэменка, генеральны дырэктар Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» — Юрый Чарнышоў і галоўны лекар Гродзенскай бальніцы № 4 — Аляксандр Сураў.

Пра што яшчэ размаўлялі дэпутаты

Па выніку першага паўгоддзя 2022 года і квартальных падатковых выплатаў бюджэт горада павялічыўся на 2,5 млн рублёў. Гэтыя грошы накіруюць на рамонт двароў, а таксама капітальны рамонт жылога фонду.

Чытайце таксама: Начнут с проблемных. Где в Гродно отремонтируют дворы в этом году