Дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй. Крыніца: korelichi.by
Каля 70 выкладчыкаў і супрацоўнікаў ліцэя зараз шукаюць працу. Дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй, дзе яны працавалі, закрылі. Гэта была адзіная установа прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў раёне. Прычынаю закрыцця называюць недахоп навучэнцаў.
Пра закрыццё ўстановы ў Карэлічах, ў сакавіку 2022 года, паведаміла газета «Новая жыццё». Зараз сайт установы не працуе.
Будаўнічы лІцэй у Карэлічах рыхтаваў маляроў, муляроў-мантажнікаў, цэсляроў, машыністаў кранаў і зваршчыкаў. Навучальная установа адкрылася ў 1976 годзе. За 46 гадоў з ліцэя выпусцілі больш за пяць тысяч спецыялістаў.
Летась набралі 75 першакурснікаў.
З пачаткам навучальнагага 2022/2023 года Навагрудскі дзяржаўны сяльхозгаспадарчы прафесийны ліцэй рэарганізуюць у каледж. З-за закрыцця ліцэя ў Карэлічах у Навагрудку пачнуць набіраць навучэнцаў па спецыяльнасці «кранаўшчык». Раней спецыялістаў па такім накірунку рыхтавалі ў Карэлічах.
У вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна закрыюць Літоўскую школу. Афіцыйная прычына — парушэнні, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю навучэнцаў і педагогаў. Раней гэтую школу хацелі русіфікаваць у межах ліквідацыі школьніцтва на мовах нацыянальных меншасцяў.
Чытайце таксама: «Парушэнне двухбаковых дамоўленасцяў». У літоўскіх школах Гродзенскай вобласці прыбіраюць літоўскую мову навучання
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…