Нежылыя памяшканні прапануюць узяць у арэнду ў гістарычным цэнтры Гродна. Яны размяшчаюцца на вуліцах Кірава, Сацыялістычнай і Маркса. Будынак на Вялікай Траецкай прадаюць цалкам.
Маркса, 9а — 1
Памяшканне пад офіс размяшчаецца на першым паверсе і мае плошчу 33,6 кв.м. Арандатару трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі.
Пачатковая цана права на заключэнне дамовы арэнды — 141,96 руб.
Сацыялістычная, 38 — 5
Тут здаюць памяшканне на другім паверсе. У ім таксама можна размясціць офіс альбо аб’ект аказання паслуг. Новаму арандатару трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі.
Пачатковая цана права арэнды невядома.

Кірава, 45
Частку будынка плошчай 46,4 кв.м прапануюць узяць арэнду. Арэндатару пры неабходнасці трэба падключыць інжынерныя камунікацыі.
Памер арэнднай платы ў першы год — 27,84 базавых арэндных велічынь (470,50 рублёў), другі і трэці год — 41,76 базавых арэндных велічынь (705,74 рублі).
Кірава, 43
У суседнім будынку на першым паверсе здаюць у арэнду памяшканне плошчай 35 кв.м. Як і ў папярэдніх выпадках, новаму ўладальніку трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі. Паводле фота, новаму ўладальніку таксама трэба будзе зрабіць рамонт.
Цана арэнды ў першы год — 5,25 базавых арэндных велічынь (88,73 рублі). Другі год — 21 базавая велічыня (354,90 рублёў), трэці год — 31,5 базавых велічынь (532,35 рублёў).
Тэльмана, 9
У гэтым выпадку прапануюць зняць у арэнду памяшканні плошчай 7,6 кв.м, 20,9 кв.м. і 23,1 кв.м. Яны размяшчаюцца на цокальным паверсе. Туты праведзены электразабеспячэнне, водазабеспячэнне і ацяпленне.
Цана за арэнду памяшканняў невядомая.

Вялікая Траецкая, 31
Будынак канца XIX стагоддзя выставілі на продаж. Яго плошча 159,3 кв.м., а таўшчыня кладкі цэглы 45 см. Да аб’екта пракладзены ўсе неабходныя камунікацыі.
На першым паверсе працуе адзін з самых старых у Гродне рамонтаў гадзіннікаў. На другім паверсе раней размяшчаўся цэнтр адпачынку «Портал». Цана продажу пакуль невядома.