Узровень вады ў Нёмане пад Гродна па стане на сярэдзіну жніўня — 61 см. У ліпені ён быў 87 см, а вясной — 240 см. Прычына пастаяннага падзення — спякотнае надвор’е, паведаміла «Гродзенская праўда».
На рацэ адбываецца перыяд межані [недахопу вады — Hrodna.life]. Гэта штогадовы працэс, калі рэкі вымушаны пітацца грунтовымі водамі. Узровень вады — небяспечна нізкі. Ён абмяжоўвае судаходства на ўчастку працягласцю 18 км у раёне вёскі Пералом [на мяжы з Літвой — Hrodna.life], паведаміў Гродзенскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяродзя.
«Змена клімату (маласнежнасць, мяккія зімы, нераўнамернае праходжанне ападкаў або іх дэфіцыт) істотна адбілася на гідралагічным рэжыме рэк. Цёплае надвор’е гэтай зімой спрыяла ранняму раставанню лёду на рэках Гродзенскай вобласці. На Нёмане ля Гродна паласы лёду ля берагоў адзначаліся толькі ў студзені. У сакавіку з-за адсутнасці дажджоў узровень вады на Нёмане ўпаў амаль удвая» — сказала «Гродзенскай праўдзе» кіраўнічка групы гідралогіі філіяла Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяродзя Святлана Бярэзіна.
Папоўніць узровень вады могуць працяглыя дажджы. Калі адбудуцца залевы, то ўзровень вады ў нізінах выйдзе на пойму.
Такі пад’ём вады назіралі ў ліпені 2022 года. Тады ў выніку ападкаў вада паднялася ў рэках Рось каля вёскі Студзянец (Ваўкавыскі раён) і Нараў (прыток Заходняга Буга) каля вёскі Немярэжа (Свіслацкі раён). У Ваўкавыскім раёне падтапіла лецішчы і падворкі прыватных дамоў.
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…