Недабудаваны навучальны корпус гродзенскага палітэхнічнага каледжа на вуліцы Суворава, 254/5 плануюць прадаць з аўкцыёна 19 верасня 2022 года. Адпаведную інфармацыю апублікаваў Гродзенскі аблвыканкам.

Недабудаваны корпус палітэхнічнага каледжа прадаюць. Што там можа з’явіцца
Будынак на Суворава, 254 які плануюць прадаць. Крыніца: region.grodno.by

Закансерваваны будынак размяшчаецца на вуліцы Суворава за будаўнічым ліцэем. Яго прапануюць перарабіць пад грамадска-дзелавы аб’ект. Там могуць з’явіцца офісы і крамы. Пачатковая цана будынка амаль 325 тыс. рублёў. Пры жаданні пакупніку могуць прадаставіць растрэрміноўку плацяжа.

Плошча ўчастка, на якім размяшчаецца будынак, амаль 24 соткі. Плошча самаго будынка — 3 тыс. кв.м. Ён злучаны з будаўнічым ліцэем галерэяй, праз якую можна патрапіць з адной пабудовы ў іншую.

Будынак з керамзітабятонных панэлей і цэглы гатовы на 62%. Вокны закрыты жалезнымі кратамі. Ёсць падвал на 580 кв.м. Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды будынкам на 50 гадоў.

Чытайце таксама: На Фолюшы зноў прадаюць будынкі былой вайсковай часткі. Цану знізілі ў некалькі разоў