У канале пад назвай «Поступи по совести» посцяць дадзеныя людзей, іх нікнэйм і скрыншоты паведамленняў. Ім прапануюць прыйсці ў ГУБАЗ для прафілактычнай гутаркі і выдаліць усе свае каментары. Стваральнікі канала сцвярджаюць, што пасля гэтага іх адпусцяць.

Раней гродзенцы, дадзеныя якіх злівае канал, не затрымліваліся і не прыцягваліся да адказнасці.

«Мы, група актывістаў з Гродна, якім не абыякавы лёс горада і наша грамадзянская пазіцыя накіравана на ўмацаванне законнасці і правапарадку ў горадзе. Было прынята рашэнне дапамагчы сілавікам з Гродзенскага ГУБАЗа і намі праведзены деанон гродзенскіх БЧБ памыйніц ў Telegram», — распавялі стваральнікі канала (пунктуацыя арыгіналу захавана).

На 19 жніўня там апублікавалі дадзеныя чатырох чалавек. Стваральнікам таксама можна даслаць інфармацыю ў чат-бот. У канала пакуль 20 падпісчыкаў. Яго рэкламуе канал «Пульс Гродно», які публікуе відэа з затрыманнямі па «палітычных» матывах.

Ці скарысталіся «прапановай» дэананімізаваныя, невядома.