«Свята мора» адбылося на шлюзе Дамброўка 13 жніўня. У яго межах прайшоў турнір па балотным футболе і шэсце міфічных персанажаў падводнага ўладарства, а вось спаборніцтвы па «Плаванні на абы чым» не адбыліся. Замест іх былі гонкі на катамаранах, паведаміла «Гродзенская праўда».

Футбол у балоце, гонкі на катамаранах і шэсце міфічных істот. “Свята мора” адзначылі на Аўгустоўскім канале
«Свята мора» на Аўгустоўскім канале. Крыніца: grodnonews.by

На сцэне выступілі артысты Гродзенскага раёна. Вечарам адбылася танцавальна-забаўляльная праграма, а таксама пенная вечарынка. Падчас свята можна было наведаць музей гісторыі Аўгустоўскага канала, а таксама пакатацца на цеплаходзе.

Акрамя гэтага на свяце арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку «Пабудуем Аўгустоўскі канал разам», на якой можна было фарбаваць і усталёўваць шлюзы, будаваць лодкі і байдаркі. Таксама пляцоўку з паказам тэхнікі і сродкаў пажаратушэння арганізаваў Гродзенскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.