Мясцовы дабрачынны фонд “Наша Карэліччына” пачалі ліквідаваць у Гродзенскім абласным судзе 8 жніўня. Аб выніках пасяджэння пакуль невядома.

UPD 31 жніўня. Мясцовы дабрачынны фонд “Наша Карэліччына” знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 8 жніўня 2022 года.

Ліквідацыя арганізацыі. Скрыншот з сайта АДР
Ліквідацыя арганізацыі. Скрыншот з сайта АДР

Ісцом у пасяджэнні аб ліквідацыі выступае Карэліцкі райвыканкам. Суддзя Вячаслаў Міхневіч.

Мяркуючы па сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра, фонд прапрацаваў восем гадоў. Пакуль яго статус пазначаны як “дзеючы”. Даведацца, чым менавіта займаўся фонд і якія ў яго былі праекты, Hrodna.life не ўдалося.

Толькі за апошнія паўгода ў Гродне ліквідавалі:

  • Гродзенскае грамадскае сямейнае аб’яднанне “Парадыгма”,
  • Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне “Чатыры вятры”,
  • Дзіцяча-юнацкае грамадскае аб’яднанне “Спартыўна-творчая студыя ФАЕР»,
  • Грамадскае аб’яднанне “Байцоўскі клуб “Чорная пазнака”,
  • Абласны Спартыўна-патрыятычны клуб “Гонар Радзімы”,
  • Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў,
  • “Краязнаўчае таварыства – Коматава»,
  • “Устойлівае развіццё вёскі”.

Прычынай ліквідацыі ў большасці выпадкаў сталі парушэнні ў дакументацыі, якія самі старшыні называлі нязначнымі.