Гродзенскага музыку і актывіста Ігара Банцэра затрымалі 4 жніўня. Прычына затрымання пакуль невядомая, паведаміла «Радыё Св****а».
Затрымліваў музыку ці ГУБАЗіК, ці КДБ, удакладнілі яго сваякі. Жалезныя дзверы ў кватэры Банцэра выламалі, музыку завезлі ў Мінск. Падчас затрымання музыка знайходзіўся ў кватэры адзін.
У 2021 годзе Банцэру прысудзілі 1,5 гады «хіміі»
Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка 2021 года прызнала Ігара Банцэра вінаватым у хуліганстве і прысудзіла яму 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Ігара судзілі за танец, які ён выканаў у верасні 2020 года перад міліцыянтам. Паводле версіі пракурора, ён прадэманстраваў пры гэтым свае геніталіі. Сам Ігар настойваў: ён быў у стрынгах, так што міліцыянт не мог бачыць яго голым. З 17 чэрвеня 2021 года ён адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9. 17 снежня ён выйшаў на волю.