На могілках «Аўльс» баршчэўнік і іншае пустазелле выбуяла вышэй за помнікі. Самая праблемная тэрыторыя — праходы паміж магіламі. У бліжэйшы час да некаторых магілаў будзе не падыйсці, паведаміў Newgrodno.by. Хто павінен касіць траву: сваякі памерлых ці камунальнікі?

На могілках “Аўльс” трава зноў вырасла вышэй за магілы. Хто павінен сачыць за тэрыторыяй?
Высокая трава на могілках «Аўльс». Фота: «NewGrodno»

Праблема існуе не першы год

У 2019 годзе гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч звяртаў увагу на падобную праблему. Тады ён адправіў запыт у Спецаўтагаспадарку (САГ), каб даведацца, ці косяць на могілках траву і колькі пакосаў запланавана ў год.

На могілках “Аўльс” трава зноў вырасла вышэй за магілы. Хто павінен сачыць за тэрыторыяй?
Высокая трава на могілках «Аўльс». Фота: «NewGrodno»

Актывісту адказалі, што САГ косіць на ўсіх могілках у Гродне, але толькі ў месцах агульнага карыстання. Гэта прылеглая тэрыторыя, тэрыторыя каля кантэйнерных пляцовак, па перыметры могілак, на ўнутраных газонах і па перыметры сектараў. Пакос адбываецца не часцей за адзін раз у месяц.

Хто павінен сачыць за магіламі

Даглядаць магілы памерлых і тэрыторыю вакол іх павінны людзі, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання і ўстаноўкі надмагільных пліт. Гэта зафіксавана пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Адзіныя адкрытыя могілкі

Могілкі ў Аульсе функцыянуюць з 1997 года. У 2019 годзе яны займалі больш за 30 га і змяшчаюць больш за 40 тыс. пахаванняў. Гэта самыя буйныя могілкі ў Гродне і адзіныя, адкрытыя для новых пахаванняў. На іншых некропалях магчыма толькі падхаванне да існуючых магіл, калі ад моманту апошняга пахавання прайшло больш 20 гадоў.

У 2022 годзе могілкі пачалі пашыраць. Гэта адбываецца на тэрыторыі праз дарогу ад існуючых могілак. Новы ўчасткак зойме 20 га. Зараз падрыхтоўваюць дарожкі і сектары для пахаванняў. Працы плануюць скончыць летам 2023 года.

На могілках “Аўльс” трава зноў вырасла вышэй за магілы. Хто павінен сачыць за тэрыторыяй?
Месца пашырэння могілак «Аўльс».

Для традыцыйных пахаванняў, з улікам росту насельніцтва Гродна, да 2030 года спатрэбіцца каля 97 гектараў зямлі. Пытанне аб мэтазгоднасці пабудовы ў Гродне крэматорыя і калумбарыя час ад часу падымаюць апошнія гадоў 18. Распрацоўшчыкі новага генплана падлічвалі, што ў такім выпадку спатрэбіцца ад 35 да 70 гектараў на пашырэнне могілак — у залежнасці ад прапорцый традыцыйных пахаванняў і крэмацыі. Пакуль адзіны ў Беларусі крэматорый знаходзіцца ў Мінску.

Чытайце таксама:

Место для расширения кладбища в Аульсе все же нашлось. Сколько займет новая часть