Беларусы змогуць адмовіцца ад дастаўкі рэкламы ў паштовыя скрыні

Беларусы змогуць адмовіцца ад дастаўкі рэкламы ў іх паштовыя скрыні. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы па пытаннях рэкламы, піша БЕЛТА.

Рэклама ў паштовых скрынях многіх раздражняе. З-за яе пагаршаецца санітарны стан пад’ездаў, прыдамавых тэрыторый, узнікаюць цяжкасці з дастаўкай астатняй карэспандэнцыі. У сувязі з гэтым прапануецца абавязаць рэкламадаўцаў, распаўсюджвальнікаў неадкладна спыняць дастаўку рэкламы ў паштовую скрыню па першым патрабаванні яго ўласніка або іншага законнага ўладальніка.

Папраўка дае права спажыўцам адмовіцца ад дастаўкі рэкламы любым зручным спосабам. Гэта можна зрабіць, адправіўшы рэкламадаўцу, распаўсюдніку афіцыйны ліст. Можна паведаміць іх па электроннай пошце, па тэлефоне ці размясціць на паштовую скрыню налепку, якая інфармуе пра нежаданне атрымліваць улёткі. “Спосабы давядзення адмовы да ведама рэкламадаўцаў, рэкламараспаўсюджвальніка не рэгулююцца, падаючы спажыўцу рэкламы свабоду выбару”, – адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.

Пры гэтым у законапраекце агаворана, што новаўвядзенне не распаўсюджваецца на рэкламу ў друкаваных СМІ або на адваротным баку жыроўкі.

Акрамя таго, папраўкамі прадугледжана, што на распаўсюд рэкламы па тэлефоне, стацыянарнаму і сотаваму, па электроннай пошце спатрэбіцца згода абанента або адрасата. Яна павінна быць аформлена ў пісьмовай форме, можна ў выглядзе электроннага дакумента. “Гэтая норма ўключана ў праект у сувязі з паступленнем у дзяржорганы значнай колькасці скаргаў грамадзян, звязаных з распаўсюджваннем рэкламы па тэлефоне і электроннай пошце без атрымання згоды абанентаў і адрасатаў”, – растлумачыў парламентарый.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: