Высокая трава на могілках "Аўльс". Фота: "NewGrodno"
На могілках «Аўльс» баршчэўнік і іншае пустазелле выбуяла вышэй за помнікі. Самая праблемная тэрыторыя — праходы паміж магіламі. У бліжэйшы час да некаторых магілаў будзе не падыйсці, паведаміў Newgrodno.by. Хто павінен касіць траву: сваякі памерлых ці камунальнікі?
У 2019 годзе гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч звяртаў увагу на падобную праблему. Тады ён адправіў запыт у Спецаўтагаспадарку (САГ), каб даведацца, ці косяць на могілках траву і колькі пакосаў запланавана ў год.
Актывісту адказалі, што САГ косіць на ўсіх могілках у Гродне, але толькі ў месцах агульнага карыстання. Гэта прылеглая тэрыторыя, тэрыторыя каля кантэйнерных пляцовак, па перыметры могілак, на ўнутраных газонах і па перыметры сектараў. Пакос адбываецца не часцей за адзін раз у месяц.
Даглядаць магілы памерлых і тэрыторыю вакол іх павінны людзі, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання і ўстаноўкі надмагільных пліт. Гэта зафіксавана пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Могілкі ў Аульсе функцыянуюць з 1997 года. У 2019 годзе яны займалі больш за 30 га і змяшчаюць больш за 40 тыс. пахаванняў. Гэта самыя буйныя могілкі ў Гродне і адзіныя, адкрытыя для новых пахаванняў. На іншых некропалях магчыма толькі падхаванне да існуючых магіл, калі ад моманту апошняга пахавання прайшло больш 20 гадоў.
У 2022 годзе могілкі пачалі пашыраць. Гэта адбываецца на тэрыторыі праз дарогу ад існуючых могілак. Новы ўчасткак зойме 20 га. Зараз падрыхтоўваюць дарожкі і сектары для пахаванняў. Працы плануюць скончыць летам 2023 года.
Для традыцыйных пахаванняў, з улікам росту насельніцтва Гродна, да 2030 года спатрэбіцца каля 97 гектараў зямлі. Пытанне аб мэтазгоднасці пабудовы ў Гродне крэматорыя і калумбарыя час ад часу падымаюць апошнія гадоў 18. Распрацоўшчыкі новага генплана падлічвалі, што ў такім выпадку спатрэбіцца ад 35 да 70 гектараў на пашырэнне могілак — у залежнасці ад прапорцый традыцыйных пахаванняў і крэмацыі. Пакуль адзіны ў Беларусі крэматорый знаходзіцца ў Мінску.
Чытайце таксама:
Место для расширения кладбища в Аульсе все же нашлось. Сколько займет новая часть
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…