Рэстаран-бістро «Большой Буфет», які размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман», прадаюць. Рэстаран займае амаль увесь чацвёрты паверх новага корпуса гандлёвага дома і мае панарамныя вокны з аднаго боку. Разам з бістро ўласнікі хочуць прадаць яшчэ два свае кафэ. Цана за ўвесь комплекс — $ 120 тыс.

Кафэ “Большой Буфет”, “Крыша мира” і “Клевер” ва ўнівермагу прадаюць. За ўсё хочуць $ 120 000
«Большой буфет». Фота: Hrodna.life

Плошча бістро — 780 кв.м. Зала разлічана на 200 пасадачных месцаў, але ў аб’яве пазначана, што ёсць магчымасць павялічыць пасадку. Акрамя ўласна залы для наведнікаў у плошчу ўваходзяць абедзеная зона самаабслугоўвання, дзіцячая зона для гульняў і кухня. Кухня абсталявана ўсім неабходным. Ёсць стацыянарная халадзільная і маразільная камеры, а таксама грузавы ліфт.

У аб’яве паведамілі, што ў рэстарацыі «адэкватная» арэндная стаўка і доўгатэрміновыя дамовы.

Кафэ “Большой Буфет”, “Крыша мира” і “Клевер” ва ўнівермагу прадаюць. За ўсё хочуць $ 120 000
«Большой буфет». Фота: Hrodna.life

Што прадаюць разам з «Буфетом»

На даху гандлёвага дома, над «Большим Буфетом», знаходзіцца аглядная пляцоўка, а на ёй — летняе кафэ «Крыша мира» на 100 месцаў. Унізе, побач з уваходам у ГД «Нёман», ёсць яшчэ адно летняе кафэ — «Клевер». Абодва належаць тым жа ўласнікам і прадаюцца разам з «Буфетом».

Адна з атракцый для наведнікаў «Буфета» і «Крыши мира» — магчымасць падняцца туды на панарамным шкляным ліфце.

«Большой буфет» працуе ў Гродне са снежня 2015 года. «Крыша мира» — са жніўня 2018-га. Прычына продажу ў аб’яве не пазначана.

Чытайце таксама: Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі