Гандлёвы дом «Нёман» у Гродне выкупіла брэсцкая «Санта»

Уладальнікі гандлёвага дома «Нёман» скончылі перамовы аб продажы аб’екта. Новым уладальнікамі «Нёмана» стала кампанія «Санта Рытэйл». Яна ўваходзіць ў групу кампаній «Санта», паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Гандлёвы дом «Нёман». Крыніца: bybezviz.by

Пра продаж гандлёвага дома «Нёман» стала вядома 2 жніўня.

Хто новы ўладальнік «Нёмана»

«Санта» — холдынг, які ўключае больш за 40 кампаній. Сярод іх пастаўшчыкі сыравіны, вытворцы прадукцыі, дыстрыбуцыйныя і лагістычныя кампаніі, рытэйлерская сетка і іншыя кампаніі. У сетку ўваходзяць маркеты, супермаркеты і крамы-эканом. Па ўсёй Беларусі ў кампаніі больш за 210 гандлёвых аб’ектаў.

«Нёман» — не толькі ўнівермаг на Савецкай

Ва ўласнасці ААТ «Гандлёвы дом „Нёман“» — не толькі будынак універмагу на Савецкай. На праве арэнды гандлёваму дому належаць крамы Mark Formelle на Савецкай, 3, 5 і на рынку «Карона». Таксама «Нёману» належыць гандлёвы цэнтр «Ан-3» на Антонава, які быў выстаўлены на продаж у снежні 2021 г. Па стане на 2019 год у «Нёмана» ва ўласнасці былі таксама склады і гаражы, а яшчэ дом на Замкавай, 3 (сёння там бар «Госці»).

Акцыі ўнівермага прадавалі ўжо ў 2019 годзе

У 2019 годзе Гродзенскі гарвыканкам, які быў уладальнікам 17,55% ААТ «Нёман», выстаўляў на продаж свой пакет акцый. На той момант асноўным уласнікам «Нёмана» ўжо не першы год быў Іван Маісееў, заснавальнік фірмы «ABC».

У «Нёмане» прадаюць «Большой Буфет»

Рэстаран-бістро «Большой Буфет», які размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман», прадаюць. Рэстаран займае амаль увесь чацвёрты паверх новага корпуса гандлёвага дома і мае панарамныя вокны з аднаго боку. Разам з бістро ўласнікі хочуць прадаць яшчэ два свае кафэ. Цана за ўвесь комплекс — $ 120 тыс.

Разам з «Большим Буфетом» прадаюць рэстаран «Крыша мира» который размешчаны на даху ўнівермага, а таксама кафэ «Клевер» побач з гандлёвым домам.

Гісторыя гродзенскага ўнівермага

У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў, у 1958-м, праект быў рэалізаваны ў Гродне.

Гродзенскі ўнівермаг, 1960-я гг.

У 1977 годзе пачалі будаваць дадатковую плошчу для ўнівермага. Новы корпус адкрылі ў 1981 годзе. У сакавіку 1995 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства.

Сёння там размяшчаюцца крамы Mark Formelle, Conte, Oz.by, Edelica, «ТВОЕ», «Мегатоп», «Belwest», Foroom, Калiнка, Panda, Elema і іншя. Працуюць рэстаран-бістро «Большой буфет», пякарня, летнія пляцоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…

20 снежня 2024

Гродзенец паказаў, як можна адбудаваць забыты ўсімі палац — атрымаўся б прывабны рэстаран-гатэль

Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…

20 снежня 2024