Менш замежнай мовы, больш Вялікай Айчыннай вайны. Міністэрства адукацыі змяніла іспыты ў выпускных класах

Выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць чатыры іспыты, а выпускнікі 11-х толькі два. Акрамя гэтага, для вучняў 9-га класа ўвядуць навучальны модуль «Вялікая Айчынная вайна». Адпаведную інфармацыю размясцілі на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала.

Школьны кабінет. Ілюстрацыйнае фота.

Якія іспыты будуць здаваць пасля 9 класа

У 2023 годзе выпускнікі базавай школы павінны будуць здаць чатыры іспыты. Раней дзеці здавалі толькі тры.

  • беларуская мова (пераказ)
  • руская мова (пераказ)
  • матэматыка (пісьмовая праца)
  • гісторыя беларусі (білет)

У спіс далалі іспыт па гісторыі Беларусі. Яго раней здавалі выпускнікі 11-х класаў. У сувязі з гэтым ў 9-м класе з’явіцца новы навучальны модуль — «Вялікая Айчынная вайна».

Што будуць здаваць пасля 11 класа

У 2023 годзе выпускнікі школ будуць здаваць:

  • цэнтралізаваны іспыт (ЦІ) па рускай альбо беларускай мове (на выбар)
  • ЦІ па матэматыцы

Раней выпускнікі 11-х класаў здавалі таксама іспыты па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Апошні ўвялі ў 2013 годзе, але з 2023 навучальнага года адмянілі.

Што яшчэ зменіцца для выпускнікоў 11-х класаў

З 2023 навучальнага года абітурыент, які зарэгістраваўся на цэнтралізаваны іспыт, акрамя гэтага можа зарэгістравацца для праходжання ЦТ, але не больш чым па трох прадметах і акрамя матэматыкі і мовы, якія ён здае на цэнтралізаваным іспыце.

Што такое цэнтралізаваны іспыт і чаму гэта не ЦТ

Вучні 11 класаў у Беларусі з 2023 года будуць здаваць два сумешчаных іспыта па прыцныпе ЦТ. Гэта будуць матэматыка і мова (на выбар — беларуская ці руская). Адбывацца такія цэнтралізаваныя іспыты будуць не ў школах. Па краіне будзе каля 100 пунктаў для здачы такога іспыта.

Пасля яго здачы навучэнец атрымае сертыфікат па 100-бальнай сістэме адзначэння. Па спецыяльнай шкале вынік перавядуць у 10-бальную адзнаку, якую выставяць у школьны журнал і па сярэднеарыфметычным прынцыпе вылічаць выніковую адзнаку, якую выставяць у атэстат.

Чытайце таксама:

Абітурыент-2023: якія змены і навінкі будуць у наступным цэнтралізаваным іспыце

«Гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце». Што бацькі і дзеячы польскай меншасці кажуць пра русіфікацыю школаў у Гродне і Ваўкавыску

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025