Тэрыторыю вакол гродзенскага аўтавакзала ўшчыльняць за кошт забудовы невялікай пусткі на Чырвонаармейскай. Там плануюць узвесці будынак грамадскага прызначэння.

UPD. З першай спробы прадаць участак не атрымалася. Паўторны аўкцыён прызначаны на 30 траўня 2023 года. Пачатковы кошт не змяніўся.

Новы будынак мусіць з’явіцца каля дома па адрасе Чырвонаармейская, 33, паміж прыватным сектарам і паркоўкай для рэйсавага транспарту ля платформаў аўтавакзала.

За аўтавакзалам вырашылі пабудаваць новы грамадскі будынак (абноўлена)
Размяшчэнне ўчастка пад забудову

Плошча ўчастка складае 0,2043 га. Забудоўшчык зможа ўзвесці там гандлёвы або офісны цэнтр, медыцынскі, культурны або спартыўны цэнтр, ці адкрыць установу грамадскага харчавання. Па ўмовах, новы будынак павінен быць не вышэй за 10 м.

Права арэнды зямельнага ўчастка тэрмінам на 50 гадоў прададуць на аўкцыёне. Пачатковы кошт складзе 58,5 тыс. рублёў.

Чытайце таксама: Автовокзал в Гродно ждет реконструкция. Он временно закроется