У Беларусі зарэгістравалі новую вакцыну ад каронавіруса — Soberana Plus ад кубінскага Інстытута вакцын «Фінлі».
Вакцыну зарэгістравалі ў выніку доўгатэрміновай сумеснай працы паміж УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» і рэгулятарнага органа па лекавых сродках абсталяванню і медыцынскім вырабам Рэспублікі Куба (CECMED), расказалі у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Soberana Plus стала першай кубінскай вакцынай супраць COVID-19, зарэгістраванай на еўрапейскай прасторы, удакладнілі ў ведамстве.
Дырэктар кубінскага інстытута вакцын «Фінлі» Вісэнтэ Гільерма Берэс Бенкома паабяцаў даць Беларусі вакцыны Soberana супраць COVID-19 бязвыплатна. Аб гэтым дамовіліся падчас візіту ў Беларусь дэлегацыі прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя і фарміндустрыі Рэспублікі Куба, які праходзіць з 24 па 28 ліпеня.
На Кубе вакцыны Soberana і Soberana Plus дазволеныя да ўжывання для дарослых і дзяцей з трохгадовага ўзросту, піша Sputnik. У клінічных выпрабаваннях сярод дзяцей і падлеткаў прынялі ўдзел 318 чалавек. Вакцына дазволена да экстранага ўжывання ў Венесуэле, Нікарагуа і Іране.
Soberana зроблена на аснове інактываванага віруса COVID-19. Soberana Plus уяўляе сабой субадзінную вакцыну і з’яўляецца аднакампанентнай. Яна выкарыстоўваецца як бустэр пасля асноўнага курсу вакцынацыі. Куба ацэньвае эфектыўнасць камбінацыі дзвюх дозаў Soberana і адной дозы Soberana Plus ў 91,2%.
Чарговую хвалю каранавіруса ў Беларусі чакаюць у канцы жніўня — пачатку верасня. Магчыма, з’явяцца два новыя варыянты «амікрона».
Вялікую нагрузку на ахову здароўя прагназуюць у другой палове года, бліжэй да канца. «Больш аддаленыя прагнозы будаваць складана. Спецыялісты кажуць пра тое, што інфекцыя пяройдзе ў лік сезонных і захворваральнасць будзе больш нізкай, але, напэўна, яшчэ не ў гэтым годзе», — расказала загадчыца лабараторыі вакцынакіруемых інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Самойлавіч для «Минск-Новости».
Зараз у Беларусі даступныя вакцыны «Спутнік V», Sinopharm і «Спутнік Лайт».
Чытайце таксама:
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…