Участак ля кальца Горкага — БЛК выкупілі з аўкцыёна 26 ліпеня за 50,6 тыс. рублёў. Новы ўладальнік плануе пабудаваць там кропку грамадскага харчавання. Што менавіта — пакуль не вядома, паведаміў «Вечерний Гродно».
Зямельны надзел плошчай 19 сотак выкупіла прыватная гродзенская кампанія. Вядома, што раней яна будавала гандлёвы цэнтр на праспекце Касманаўтаў, 11. Зараз там размяшчаецца Burger King, «Додо Пицца», а таксама крамы. Той будынак узводзіў гродзенскі індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Барботчанка, падрадчыкам было ТДА «Электрабудінвест». Праўда, ІП Барботчанка быў ліквідаваны 30 лістапада 2020 года. Магчыма, ён стварыў новую фірму
Паводле ўмоваў аўкцыёна на ўчастку павінны пабудаваць кропку грамадскага харчавання. Вышыня будынка не павінна перавышаць шасці метраў. Акрамя гэтага на ўчастку трэба абсталяваць дзіцячую пляцоўку. Старыя дрэвы ўладальнік павінен захаваць.
Участак выкупілі за 50,6 тыс. рублёў. З гэтай сумы 33,2 тыс. рублёў каштуе права заключэння дамовы арэнды тэрыторыі на 50 гадоў. Яшчэ 17,4 тыс. рублёў трэба заплаціць Гродзенскай гарадской ЖКГ як кампенсацыю за выняцце зямлі.
У кастрычніку 2021 жыхары дома побач з крамай «Фіялка» дамагліся адмены будаўніцтва высоткі на гэтым участку. Будынак быў прадугледжаны генеральным планам горада. Зямлю вынялі ў папярэдняга пакупніка і зноў выстаўляюць на аўкцыён.
Чытайце таксама: Спорную высотку у «Фиалки» построят в другом месте. Сработал «фактор Караника»?
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…