У праграме новага аўтафестывалю «Лакацыя» — майстар-класы па доглядзе за аўтамабілем і аглядзе перад купляй, Burnout і «Мотаджымхана», электрамабілі і кастомныя аўто. У фестывалі возьмуць удзел каля 200 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў. «Лакацыя» пройдзе ў Гродне 20 жніўня на паркінгу гандлёва-забаўляльнага комплексу «Triniti».
«Лакацыю» рыхтуюць арганізатары вядомага аўта-фестывалю «SunDay», якога не будзе сёлета. Новы ж фестываль адбудзецца пры падтрымцы ТРК «Triniti». Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта не іншая назва «SunDay». «Гэта два альтэрнатыўныя мерапрыемствы, таму і назвы ў іх павінны быць рознымі. «Лакацыя» — горад, «SunDay — «прырода»», — патлумачылі арганізатары.
Фестываль пачнецца ў 12:00 і працягнецца да 22:00. Ён зойме два ўзроўні паўночнай паркоўкі «Triniti». Верхняя пляцоўка стане асноўнай, піша «АўтаГродна». Там выставяць сцэну і арганізуюць асноўныя актыўнасці. На ніжнім узроўні будуць дэманстраваць магчымасці матацыклісты і электронныя памочнікі сучасных аўто.
Праграма фестывалю
- масавы Burnout — паленне гумы магутнымі аўтамабілямі;
- спаборніцтвы на самы гучны выхлап;
- спаборніцтвы па «Мотаджымхане»;
- паказальныя выступы матацыклістаў у класе «Эндура» і «Stunt riding»;
- дэманстрацыя сістэм бяспекі сучасных аўтамабіляў;
- майстар-клас па агляду аўтамабіля перад купляй ад «Автокомис № 1»;
- майстар-клас па доглядзе за аўтамабілем ад Leraton.by;
- дэманстрацыя кастамных і сучасных завадскіх дыскаў, элементаў цюнінгу;
- сустрэча з вядомымі спартсменамі і блогерамі;
- конкурсы і розыгрышы каштоўных прызоў.
Хто ўдзельнічае
У фестывалі возьмуць удзел каля 200 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў. Ужо заяўленыя госці з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы і з усёй Беларусі.
Асаблівасць фестывалю — удзел арганізатараў рэспубліканскіх спаборніцтваў і клубаў. Напрыклад, зону дрыфту прадставіць @matsuriby, зону спартыўных аўтамабіляў - @uracing_official, зону «алівакараў» — @musclebelarus, зону цюнінгу — @base.autoclub, зону стэнс — @bellyrubbers.
На «Лакацыі» пакажуць рэдкія і тэхналагічныя электрамабілі. Кампанія @electricauto.by представіць HiPhi X і XPeng P7, а @multimotors.by прывязе BYD Tang 2022 і BYD HAN 2022. Асобны сюрпрыз для гледачоў фестывалю рыхтуе @teslacars.by.
На «Лакацыю» таксама паклікалі вядомых блогераў, якія прадставяць там і свае працы. Напрыклад, Аляксандр «Лихой топор» разам з камандай упершыню ўжывую пакажуць «Волгаці». Цягам года каманда энтузіястаў скрыжоўвала ГАЗ-21 і Ford Probe, надаючы праекту аблічча Bugatti Chiron. Будуць і іншыя цікавыя праекты. Напрыклад, Дзяніс з Гродна сабраў Nissan Silvia S15, Іван з Мінска аднавіў і пабудаваў стыльны W140, Арам з Масквы паспеў «з запыленай цукеркі зрабіць твор мастацтва» — Lincoln Mark IV, Ігар з Клайпеды перарабіў Lotus Elise у Lotus Exige і паглыбіўся ў цюнінг. Артур з Уладзікаўказа, які ўжо прыязджаў на «SunDay» на сваім Nissan Skyline R32 GT-R, пакажа сучасны ралійны спорткар Subaru WRX STI.
Спіс удзельнікаў будзе абнаўляцца ў сацсетках фестывалю.
Суддзі і гледачы будуць выбіраць агульны TOP-16 фестывалю, куды ўвойдуць удзельнікі з катэгорый «цюнінг» і «стэнс», «янгі» і «рэтра», «спартыўныя» і «гукавыя», «рэдкія серыйныя» і «ўнікальныя электрамабілі», «кастамныя праекты» і «ўнікальныя матацыклы».
Калі: 20 жніўня, 12: 00−22: 00.
Дзе: ТРК «Triniti», паўночная паркоўка.
Колькі: яшчэ некалькі дзён квіткі будуць каштаваць 15 рублёў, пасля кошт абяцаюць падняць.
Чытайце таксама: В Беларуси — рыцари и джаз, за границей — Imagine Dragons и Limp Bizkit. На какие фестивали можно поехать этим летом?