Навіны

Самы таямнічы краязнаўца Гродна запісаў рок-альбом, прысвечаны гораду

Гродзенскі краязнаўца і гісторык Яўген Аснарэўскі прэзентаваў свой рок-альбом «Песні з Гродні». Кампазіцыі ў ім прысвечаны роднаму гораду і не толькі. Містычны гродзенец расказаў, што такое «постмадэрнісцкі рок», як пачаў спяваць і пры чым тут Серж Танкян, паведамляе Telegram-канал «Радыё «Harodnia».

У наборы 10 трэкаў: дзевяць песень і інструментальнае інтра. Працягласць усяго альбома — каля 25 хвілін. Тэксты выключна на беларускай мове.

Пад псеўданімам Яўген Аснарэўскі хаваецца гродзенскі блогер, краязнаўца, аўтар або сааўтар некалькіх папулярных гродзенскіх інтэрнэт-петыцый. Напісаў ужо восемь гістарычных кніг пра Гродна. Акрамя гістарычных матэрыялаў Яўген піша мастацкую прозу. Нягледзячы на спробы высветліць таямніцу яго асобы, Аснарэўскі паспяхова захоўвае ананімнасць.

Чытайце таксама: Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё

Постмадэрнісцкі рок і самаіронія

У альбоме дастаткова шырокі дыяпазон вакальных прыёмаў, у тым ліку экстрымальны вакал і тэхнікі бітбокса, расказаў аўтар. Большая частка песень прысвечана Гароднi, у прыватнасці, гэта трэкі «Поп-рок (Гародня)», «Горад халмоў (Эмігранцкая)», «Сівая Каложа».

 — Песні даволі незвычайныя, спалучаюць у сабе элементы рок-альтэрнатывы 90-х, року 80-х, павольных электронных стыляў, такіх як трып-хоп і чылаўт, і сучаснага попу. Постмадэрнісцкая канцэпцыя альбома прадугледжвае дэканструкцыю эстрадных песень. Менавіта таму элементы розных стыляў часам эклектычна спалучаюцца ў запiсах, а ў тэкстах шмат іроніі, у тым ліку і самаіроніі аўтара. Гэта дазваляе ўбачыць новыя сэнсы ў сучаснай эстраднай творчасці (прынамсі ў тэорыі), i дае падставу пазначыць жанр альбома як постмадэрнісцкі рок, — напісаў Яўген.

Вокладка альбома «Песні з Гродні» Яўгена Аснарэўскага. Фота: героя

«Песні з Гродні»

Альбом называецца «Песні з Гродні». Аўтар адзначае, што гэта сапраўдная назва, а не памылка друку. «Гродня — гэта адна з рэальных гістарычных назваў горада над Нёманам, амаль невядомая абывацелю, таму я вырашыў яе крышачку папіярыць у тытуле альбома», — расказаў Яўген.

Яўген падкрэслівае, што ў яго не было мэты стварыць поп-хіты з «прыліпаючымі мелодыямі». Яго цiкавiць андэграўндная, умерана эксперыментальная музыка, галоўнае ў якой — свабода і філасофскі канцэпт.

Ад эстрады да дваровага блатняка

Аўтар усіх тэкстаў, вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык, гукарэжысёр і нават дызайнер вокладкі альбома — сам Яўген. Ён пажартаваў, што пачаў спяваць пасля таго, як яго аднакласніца сказала, што аддалася б вакалісту System of a Down Сержу Танкяну.

 — У сярэдніх класах школы мы з лепшым сябрам адпраўляліся пешшу, познім вечарам, у цемры, на 13-ы форт Гродзенскай крэпасці. Ішлі праз лес і гарлапанілі ўсякія песні, ад эстрады да дваровага блатняка. Так я заўважыў, што маю некаторыя задаткі для спеваў, хаця на фоне сябра было лёгка вылучыцца, бо ў яго не было не толькі голасу, але нават і музыкальнага слыху. Пасля гэтага я стаў рабіць самае правільнае, што можа рабіць пачатковец - спяваць, — расказаў Яўген у Facebook.

У свой час Яўген спяваў у гурце з дзяўчынкай, якая калісьці выступала на «Славянскім базары», прайшоў кастынг на вакансію дыджэя на буйным радыё і шмат трэніраваўся, паўтараючы за профі.

Таксама Яўген малюе карціны — падпісчыкі жартуюць, што за шматлікасць талентаў яго будуць называюць «гарадзенскім Леанарда».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025