Права акрэсліваць памер арэнднай платы ў замежнай валюце прыпынілі. З 22 верасня 2022 года ў дамове арэнды суму трэба будзе фіксаваць толькі ў беларускіх рублях. Адпаведны закон апублікавалі 22 ліпеня 2022 года на Нацыянальным прававым партале.

Новы закон тычыцца жылой і камерцыйнай нерухомасці. Дамовы арэнды, якія ўжо заключаны паміж арэндадаўцам і наймальнікам, трэба будзе перааформіць да 22 верасня — моманту, калі закон набудзе моц.
Дзейнічаць змены будуць да 1 студзення 2024 года.
Чытайце таксама: