Навіны

Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі рэгіструюць новы варыянт «Амікрона», хварэць будзем у верасні

У Беларусі рэгіструецца варыянт «Амікрона», які мутаваў, — ВА.5. Але ўздыму захворвання няма. Рост захворвання каранавірусам чакаецца ў пачатку верасня, распавёў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

Краіна знаходзіцца ў міжэпідэмічны перыядзе — ўздыму захворвання няма. Намеснік міністра аховы здароўя паведаміў, што захворванне рэгіструецца менш, чым за два з невялікім гады пандэміі. Гэта адзінкавыя выпадкі.

Рост захворвання чакаецца ў пачатку верасня. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўсім, асабліва людзям з груп рызыкі, актыўна рэвакцынавацца. Бустэрызацыя праводзіцца адной дозай.

Вакцынавалі 70% насельніцтва

У Беларусі працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва. «На сёння мы наблізіліся да 70-працэнтнай вакцынацыі людзей ад 12 гадоў і старэй. Вакцыны і для поўнага курсу, і для бустэрызацыі дастаткова: у наяўнасці „Спутник V“, „Спутник Лайт“ і кітайская вакцына „Vero Cell“. Гэта тыя прэпараты, з якімі мы працуем з пачатку кампаніі», — сказаў намеснік міністра.

У Гродзенскай вобласці прышчапіліся больш за 693,2 тыс. чалавек (з 1 00,6 тыс.). Больш за 6 480 000 беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 6 395 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі. Адну дозу вакцыны атрымалі больш 148,8 тыс. падлеткаў 12−17 гадоў, з іх больш за 143,2 тыс. — прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Ахоп па бустэрнай вакцынацыі ў Беларусі склаў 16%.

Вытворчасці вакцыны перашкаджаюць санкцыі

Прамысловая вытворчасць вакцыны запланавана на канец 2023-га — пачатак 2024-га. Намеснік міністра падкрэсліў, што тэрміны трохі рухаюцца, бо шэраг «недружалюбных краін» увёў санкцыі, з-за чаго з’явіліся пытанні па набыцці абсталявання, неабходнага для вытворчасці вакцыны.

Што за новыя штамы?

Разнавіднасці каранавіруса BA.4 і BA.5 былі ўпершыню выяўленыя ў Паўднёвай Афрыцы ў мінулым годзе, і з тых часоў хутка распаўсюдзіліся па ўсім свеце, так што неўзабаве, па думку экспертаў, яны могуць стаць дамінантнымі ў Еўропе і ЗША. Лічыцца, што варыянты «Амікрона» BA.4 і BA.5 не больш смяротныя, чым іншыя тыпы каранавіруса.

Большасць насельніцтва ўжо набыло пэўны імунітэт за кошт прышчэпак або раней перанесенага захворвання, што ў цэлым зніжае рызыку і заражэння, і, у выпадку, калі яно ўсё ж адбылося, цяжкай плыні хваробы, паведамляе BBC. Лепшай, хоць і не ідэальнай, абаронай на сёння, на думку экспертаў, застаецца вакцынацыя і наступныя бустэрныя прышчэпкі.

Зноў будзем насіць маскі?

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заклікала ўрады ўсіх краін вярнуць масачны рэжым. Падвіды амікрона працягваюць выклікаць новыя хвалі захворванняў, шпіталізацыі і смерцяў па ўсім свеце. На фоне павелічэння колькасці заражэнняў І шпіталізацыі кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэйесус заклікаў дзяржавы ўжыць правераныя меры, такія як нашэнне масак.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025