У цэнтры Гродна ў кафэ «Прахадная» з’явілася незвычайная летняя тэраса. Ружовая мэбля на ёй і кветкі падабраныя так, каб як мага лепш глядзецца ў Instagram.
Зараз людзям важна не проста есці і піць каву, а і фатаграфаваць месца, дзе гэта адбываецца, распавяла праекту «Цымус» аўтарка афармлення, дызайнерка і стылістка інтэр'ераў Кацярына Стаяк. Таму пры распрацоўцы праекта стаяла задача зрабіць тэрасу фотагенічнай.
Колер мэблі абраны не выпадкова. Ружовы (фуксія) — адзін з трэндавых колераў вясны-лета 2022. Тэраса абкружана падстаўкамі з кветкамі незвычайнай формы. Частка кветак — ружовыя, іх падбіралі пад мэблю, падстаўкі-«цяплічкі» для іх — шэрыя. Разам з зялёным колерам шэры складае асноўны колер месца і адцяняе ружовы.
Кавярня «Прахадная» працуе ў былым будынку пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» з 2019 года. Канцэпцыя месца ў тым, што яно размясцілася менавіта на месцы былой прахадной фабрыкі. У кафэ можна не толькі выпіць кавы, але і падсілкавацца: прадугледжаны сняданкі і вячэрняе меню.
Чытайце таксама: «„Может быть“ полностью отражает текущее мое состояние». Кафе в центре Гродно покинуло франшизу и занимается ребрендингом