Забараніць выезд падчас адміністрацыйнага працэсу, праз рашэнне КДБ і дзяржслужбоўцам без дазволу. У Беларусі рыхтуюцца мяняць законы

У Беларусі хочуць змяніць некалькі законаў. Большасць правак абумоўлены выкарыстаннем біяметрычнага пашпарта. У той жа час закон аб парадку выезду з Беларусі і ўезду ў краіну грамадзян Рэспублікі Беларусь чакаюць вялікія змены. Сярод прапаноў - забараніць выезд тым, у дачыненні да каго вядзецца адміністрацыйны працэс за «правапарушэнні супраць парадку кіравання» і даць магчымасць КДБ забараняць выезд у выпадку «супярэчнасці інтарэсам нацыянальнай бяспекі». Супрацоўнікі сілавых ведамстваў і дзяржслужбоўцы змогуць выязджаць за мяжу толькі з дазвола кіраўніцтва, пры гэтым у сілавікоў прапануюць забіраць біяметрычныя пашпарты.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў» унеслі на разгляд у Палату прадстаўнікоў 23 чэрвеня. Праект прапануе ўнесці праўкі ў законы:

  • «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе»,
  • «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»,
  • «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь»,
  • «Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу ўцекача, дадатковай абароны, прытулку і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь»,
  • «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь»,
  • «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Каму забароняць выезд

Закон аб парадку выезду і ўезду грамадзян Беларусі папоўніўся прычынамі, па якіх могуць адмовіць у выездзе. Так, яго забароняць асобам, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за ўчыненне «адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання — у мэтах забеспячэння выканання пастановы суддзі аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу». Гэта ж тычыцца і замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Раней выезд быў забаронены толькі пасля суда, з неаплачаным штрафам.

Пакінуць краіну могуць забараніць і тым, чый выезд «супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Забарона можа быць усталяваны на тэрмін да шасці месяцаў. Рашэнне будзе прымаць КДБ. Раней такая забарона тычылася тых, хто знаходзіцца ў ведамстве на прафілактычным уліку.

Не выпусцяць тых, каму прад’яўлены пазоў у парадку грамадзянскага судаводства або судаводства па эканамічных справах і службовых асоб даўжніка — юрыдычнай асобы па выканаўчай вытворчасці, якая не выконвае без паважлівых прычын патрабаванні выканаўчых дакументаў.

У сілавікоў - забіраць біяметрычныя пашпарты

Вайскоўцам, супрацоўнікам, работнікам і асобам грамадзянскага персаналу воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Беларусі хочуць дазволіць выязджаць з Беларусі толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам. Калі ў іх ёсць біяметрычныя пашпарты, на час службы іх трэба здаць кадравікам. У спіс уваходзяць:

  • Узброеныя сілы Беларусі,
  • органы памежнай службы,
  • унутраныя войскі МУС,
  • органы дзяржаўнай бяспекі,
  • транспартныя войскі,
  • Служба бяспекі прэзідэнта,
  • Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце,
  • Следчы камітэт,
  • Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз,
  • органы ўнутраных спраў,
  • органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю,
  • органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях (МНС).

Адмовіць у выездзе можна «ў мэтах забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставінаў, якія перашкаджаюць выезду». Раней правіла ўзгаднення выезду дзейнічала негалосна на супрацоўнікаў міліцыі або Следчага камітэта, вайскоўцаў.

Новая прапанова ўзгадняць выезд з кіраўніцтвам тычыцца і дзяржаўных службоўцаў. Парадак узгаднення іх выезду павінен вызначыць Савет Міністраў.

Пасля прыняцця закона ў Палаце прадстаўнікоў і ўхвалення Саветам Рэспублікі яго павінен падпісаць прэзідэнт. Пасля гэтага абмежаванні для сілавікоў набудуць моц праз два месяцы, іншыя змены — адразу пасля афіцыйнага апублікавання на інфармацыйна-прававым партале.

Чытайце таксама: Бессрочная «теория» и перерыв в 10 дней. В Беларуси изменили порядок сдачи экзаменов на водительские права

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025