Гродзенскі байкер Павел Матвееў сыйшоў з жыцця 9 ліпеня 2022 года. На фота - на фестывалі "Хавайся ў бульбу" ў 2019 годзе. Фота з архіву Hrodna.life.
Пра гэта 9 ліпеня паведаміў на асабістай старонцы ў Facebook адзін з калегаў і сяброў Матвеева, Мікалай Куляшэвіч. Як стала вядома Hrodna.life, Павел памёр у рэанімацыі ад вострай пнеўманіі. Лекары не здолелі яго ўратаваць. У гэтым месяцы, 23 ліпеня, яму мелася б споўніцца 50 гадоў.
Павел Матвееў быў добра вядомым у Гродне як адзін з арганізатараў мотаклуба «Насарогі», фэста «Хавайся ў бульбу», шматлікіх дабрачынных акцый на карысць дзяцей з дзіцячых дамоў. Таксама Павел быў сярод тых, хто падтрымліваў і дапамагаў развіваць жаночы мотарух ў Гродне і ў Беларусі. Яго заўжды бачылі на прабегах, прысвечаных адкрыццю і закрыццю мотасезонаў (акрамя апошніх двух гадоў), а таксама на шматлікіх гарадскіх імпрэзах.
Чытайце таксама:
«Як жа так! Такі чалавек быў харошы, заўжды вясёлы і шмат жартаваў. Вельмі шкада, мае спачуванні родным і блізкім».
«Паша, Паша, цябе так будзе не хапаць (((«- пішуць знаёмыя і сябры Матвеева ў каментарах.
Рэдакцыя Hrodna.life таксама далучаецца да спачуванняў родным і блізкім Паўла Матвеева.
Чытайце таксама:
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…