Кіраўнікам 190 кампаній з замежным капіталам забаранілі прадаваць свае акцыі. Прычына – “абарона інтарэсаў краіны”. Забарону ўвялі 1 ліпеня паводле пастановы Савета міністраў №436.  У спіс патрапілі “асобы з замежных дзяржаў, што здзяйсняюць несяброўскія дзеянні ў адносінах беларускіх юрыдычных і (альбо) фізічных асобаў”.

Компания Olvi. Вид на завод "Лидское пиво" с высоты. Фото: lidskae.by
Від на завод “Лідскае піва” с вышыні. Фота: lidskae.by

У спісе 32 кампаніі з літоўскім капіталам, 24 – кіпрскім, 23 – польскім, 21 – латвійскім, 13 – брытанскім, 12 – эстонскім, 10 – італьянскім.  Аўстрыйскія кампаніі і акцыянеры “Прыёрбанка”  і “А1” у спіс не патрапілі.

Сярод акцыянераў грамадзяне Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Швейцарыі, Даніі і іншых краін. Зараз яны не могуць прадаць кампанію альбо акцыі, бо Міністэрства фінансаў заблакавала акцыі на рахунках.  

Такіх забаронаў інвестары чакалі яшчэ з пачатку вясны і звязвалі іх з указам № 93

Якія буйныя беларускія прадпрыемствы ўнеслі ў спіс

У спіс унеслі “Евроопт”, EPAM, “Лукойл Белоруссия”. Таксама ў спіс патрапіла кампанія “Коммунарка”, якая мае акцыянераў з ЗША, і “Спартак”, акцыямі якога валодае кампанія Double Star International Ltd з Брытанскіх Віргінскіх выспаў.

Якія кампаніі з Гродзенскай вобласці патрапілі ў гэты спіс 

 “Лидское пиво”

Фінская кампанія Olvi выкупіла “Лідскае піва” ў 2008 годзе і цяпер валодае 96,36% акцый. Астатнія акцыянеры – фізічныя асобы: былыя і цяперашнія супрацоўнікі завода. Кампанія Olvi 21 красавіка апублікавала першую квартальную справаздачу ў 2022 годзе. У ёй кампанія падцвердзіла намеры прадаць “Лідскае піва” і сысці з Беларусі. У справаздачы адзначаецца, што на сыход з Беларусі могуць паўплываць змены ў заканадаўстве і контрсанкцыі.

“Лидсельмаш”

Сумеснае беларуска-эстонскае прадпрыемства якое займаецца сельскагаспадарчай тэхникай.

“Белагроферт”

Сумеская беларуска-велікабрытанская кампанія. Займаецца вытворчасцю грануляванага сульфата амонія. Яго выкарыстоўваюць як азотнае ўгнаенне. Кампанія зарэгістравана як рэзідэнт Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Гроднаінвест” у 2016 годзе. 

“БСПэнерджы”

Беларуска-літоўская кампанія, якая працуе ў Свіслачскім раёне з 2012 года. Займаецца продажам вугля і лігніта [буры вугаль – Hrodna.life].

“Даникаплюс”

Беларуска-літоўская кампанія, якая працуе з 2011 года. Займаецца вытворчасцю і пастаўкай паліўных брыкетаў з сухога апілу цвёрдых пародаў дрэў

“ТЕРРАЗИТ ПЛЮС”

Беларуска-велікабрытанска-ірландская кампанія па вытворчасці вокнаў з ПВХ і алюмінія. 

“РиндиБел”

Сумеснае шведска-фінска-беларускае прадпрыемства. Займаецца лесанарыхтоўкамі і вытворчасцю паліўнай шчэпы. 

“БТКВосток”

Сумесная беларуска-польская кампанія з Мастоў. Займаецца вытворчасцю біяпаліва і лесанарыхтоўкамі. 

Чытайце таксама: Финская Olvi рассказала, что будет с сотрудниками «Лидского пива» в процессе ухода компании из Беларуси