Рэдакцыя Hrodna.life звярнула ўвагу, што сёлета траву ў спальных раёнах горада косяць радзей. У УЖРЭП Кастрычніцкага раёна мы даведаліся, чаму пакос травы ў гэтым годзе пачаўся пазней, чым звычайна.
Замінаў дождж, зараз будуць касіць «ва ўзмоцненым рэжыме»
Журналісты і чытачы Hrodna.life заўважылі высокую траву ў раёне вуліц Савецкіх пагранічнікаў, Кабяка, Соламавай, Рэпіна, Дамброўскага, Урублеўскага. У мінулым годзе першы пакос травы пачынаўся ў траўні. Сёлета — толькі ў другой палове чэрвеня. І не паўсюль згодна з раскладам.
Мы патэлефанавалі ва УЖРЭП Кастрычніцкага раёна як гараджане і спыталі пра гэта. Нам патлумачылі, чаму сёлета касіць траву пачалі пазней, чым звычайна. Магчымасці касіць не было, бо травень і пачатак чэрвеня былі дажджлівымі. Зараз пакос травы «ідзе ва ўзмоцненым рэжыме» і трава будзе скошаная згодна з нормамі - адзін раз на месяц, распавяла супрацоўніца УЖРЭП.
У залежнасці ад надвор’я і вышыні травы графікі касьбы складаюць ЖЭСы, за якімі замацаваныя прыдамавыя тэрыторыі. Аб’яву аб графіку пакосу размяшчаюць на дошках аб’яў ля пад’ездаў.
Чытайце таксама: Чаму ў горадзе дрэнна расце трава і навошта яе абавязкова трэба захоўваць
Як часта павінны касіць траву?
Скошваць газоны павінны не радзей за раз на месяц з траўня па верасень. Гэта прапісана ў галіновых нормах часоў, абслугоўвання і расходу матэрыялаў на падтрыманне і аднаўленне санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавой тэрыторыі. Нормы зацвердзіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (загад
Чытайце таксама: Что делать, если косцы повредили вашу машину
Хто косіць па-за «спальнікамі»?
На тэрыторыях паркаў, сквераў, уздоўж праезных частак і паблізу стаянак адміністрацыйных будынкаў косяць супрацоўнікі «Гродназелянбуда». На сайце прадпрыемства ёсць графік пакосу травы на чэрвень 2022 года. Графік на травень мы не знайшлі, хоць у 2021 годзе ён з’яўляўся. У «Гродназелянбудзе» нам распавялі, што пачалі касіць траву яшчэ ў канцы красавіка, але проста не размяшчалі графік на сайце.