Арганізацыі вобласці выпісваюць дзяржаўныя газеты і выданні. Практычна кожная арганізацыя выпісвае «СБ. Беларусь Сегодня», некаторыя — да 15 камплектаў. Грошы на гэта ідуць з дзяржбюджэту — як абласнога, так і рэспубліканскага. Закупкі падпісак арганізоўваюць паквартальна або на паўгоддзе. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала дзяржзакупкі на другое паўгоддзе 2022 года.
Больш за ўсё рэсурсаў, мяркуючы па сайце дзяржзакупак, выдаткуе Воранаўскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў. Ён выпіша газет на 48 572 рублёў - для 12 сельсаветаў. Аўкцыён не адбыўся — гэта трэцяя спроба яго арганізаваць.
14 275 рублёў выдаткуюць на падпіскі для Гродзенскага аблвыканкама. Асобна арганізаваны закупкі для газет, якія выходзяць адзін і пяць разоў на тыдзень і часопісаў. Закупяць 14 часопісаў і 14 газет. Сярод выданняў - шэсць камплектаў «СБ. Беларусь сегодня» з дадаткамі. Яшчэ па аднаму камплекту «СБ. Беларусь сегодня» і «Гродненская правда» заказваюць Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама (1050 рублёў) і Галоўнае кантрольна-аналітычнае упраўленне Гродзенскага аблвыканкама (415 рублёў).
Падобны набор на 4000 рублёў ва Упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт плануе выпісаць прэсы на 2811 рублёў. Крыху менш патраціць Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт — 2500 BYN: 17 выданняў, З некаторых некаторыя — па два камплекты.
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт выпіша прэсы на 10 230 рублей. Ён «замаўляе» 51 выданне і 88 камплектаў. Напрыклад, выпішуць 10 камплектаў «Гродненской правды» і 15 — «СБ. Беларусь сегодня».
Як правіла, арганізацыі выпісваюць рэспубліканскую газеты (часцей за ўсё — «СБ. Беларусь сегодня»), абласную і мясцовую раённую газеты, і выданні па сваім профілі.
Улада. Напрыклад, Гродзенскае абласное ўпраўленне Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 6730 рублёў выпісвае часопісы «Охрана труда и социальная защита», «Бюллетень Министерства труда и социальной защиты РБ», «Государственный контроль: анализ, практика, комментарии», «Тендер», «Главный бухгалтер, «Я — специалист по кадрам», «Я — юрисконсульт организации».
З газет — «Республика», «Гродненская правда», «СБ Беларусь сегодня», «Экономическая газета», «Медицинский Вестник», у раённыя аддзяленні выпісваюць мясцовую раённую газету. Падобны набор існуе і ў іншых інстанцый.
Установы адукацыі выпісваюць «Знамя юности», «Настаўнiцкая газета», «Адукацыя і выхаванне», «Юный спасатель» і іншыя. Напрыклад, Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж выпіша 20 пазіцый прэсы на 2743 рублёў. з абласнога бюджэту. Сярэдняя школа № 15 г. Ліды за 615 рублёў выпіша «СБ Беларусь сегодня», «Настаўнiцкая газета», «Народная Асвета», «Лідская газета».
Медыкі. Закупка Абласнога дыспансера спартыўнай медыцыны — часопісы «Налоги Беларуси», «Здравоохранение. Healthcare», «Мир медицины», газеты «СБ.Беларусь сегодня», «Спортивная панорама», «Беларускi час», «Медицинский вестник» (2263 рублёў з абласнога бюджэту). Сціплей закупка ў гарадской клінічнай бальніцы № 3 Гродна" - 636 рублёў. Там знайшлося месца тром камплектам «СБ Беларусь сегодня» і «Гродненская правда». Больш выдаткуе Зэльвенская цэнтральная раённая бальніца — 1228 рублёў.
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці на 600 рублёў выпіша усяго два выданні: газету «Республика» і часопіс «Архивы и делопроизводство».
Гродзенская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін патраціць 2857 рублей. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна — 1325 рублёў. Прыкладна столькі ж — Гродзенская рэгіянальная мытня (1579 рублёў). Сярод падпісак -«Милицейский вестник» і часопіс «Гродно».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…