У Гродне вырашылі памяняць некаторыя маршруты гарадскога транспарту. Так з 2 ліпеня тралейбус №22 з Альшанкі пусцяць да вуліц Ажэшкі і Будзёнага. У Калбасіно і Грандзічы-3 паедуць яшчэ дзве маршруткі, а №25тк падоўжыць свой шлях па Зарыцы, заўважыў Telegram-канал Urban Hrodna.
Тралейбусы
З 2 ліпеня маршрут № 22 “Альшанка – гандлёвы цэнтр “Карона” мяняецца на маршрут № 22 “Альшанка – Сабор”. Ён паедзе: прыпынак “Альшанка” – пр. Румлеўскі (без зменаў), далей: пр. Касманаўтаў – вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – прыпынак “Сабор”. У зваротным кірунку: прыпынак «Сабор» – вул. Ажэшкі – вул. Будзёнага – пр. Касманаўтаў – пр. Румлёўскі і далей па сваім маршруце без зменаў.
З 15 чэрвеня маршрут № 21 “Альшанка – КПП № 14 ААТ “Гродна Азот” змяніўся на маршрут № 21 «Альшанка – заводакіраванне ААТ “Гродна Азот”. Цяпер ён ходзіць так: прыпынак “Альшанка” – пр. Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Карскага – прыпынак «Заводакіраванне ААТ “Гродна Азот”- прыпынак “Гродна Азот” – пр. Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў.
Маршруткі
З 1 ліпеня мяняюць некалькі маршрутаў рэгулярных гарадскіх аўтамабільных перавозак:
№ 3тк “Фолюш – Чыгуначны вакзал” на маршрут № 3тк “Колбасино — Чыгуначны вакзал”. У прамым кірунку: прыпынак «Калбасіно» — вул Ксцінская — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Чыгуначны вакзал» — вул Лізы Чайкінай (без зменаў), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Ксцінская — прыпынак «Калбасіно»;
№10тк “Вуліца Рэпіна — Дзевятоўка-5” на маршрут №10тк “Калбасіно-Дзевятоўка-5”. У прамым кірунку: прыпынак «Калбасіно» — вул Ксцінская — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул Лізы Чайкінай (без зменаў), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Ксцінская — прыпынак «Калбасіно»;
№ 17тк “Дзевятоўка-5 – рынак “Паўднёвы” (Альшанка)” на маршрут № 17тк “Грандзічы-3 – рынак “Паўднёвы” (Альшанка)». У прамым кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — пр. Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчынская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы – вул. Ліможа і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Рынак “Паўднёвы” (Альшанка)” — вул. Ліможа (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы — вул. Віктара Глухава – вул. Валянціны Макаравай – вул. Старамалышчынская – пр. Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3»;
№ 18тк “Альшанка-Забалаць” на маршрут № 18тк “Альшанка-Грандзічы-3”. У прамым кірунку: прыпынак “Альшанка” – вул. Таўлая (без зменаў), далей: вул. Таўлая — вул. Белыя Росы — вул. Віктара Глухава – вул. Валянціны Макаравай – вул. Старамалышчынская – пр. Аляксандра Курловіча – прыпынак “Грандзічы-3”. У зваротным кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — пр. Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчынская – вул. Валянціны Макаравай – вул. Віктара Глухава – вул. Белыя Росы – вул. Таўлая і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 25тк “Зарыца-Вішнявец” на маршрут № 25тк “Зарыца-4 — Вішнявец”. У прамым кірунку: прыпынак “Зарыца-4” – вул. Гожская і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вішнявец» — ул. Грандзіцкая (без зменаў) і далей: вул. Гожская — прыпынак «Зарыца-4».


