Падобна на тое, што сёлета Дзень незалежнасці ў Гродне пройдзе без запрошаных хэдлайнераў. Затое на Савецкай плошчы арганізуюць выставу аўтамабіляў GEELY “Мой гонар – мая Радзіма” і сучаснай вайсковай тэхнікі. Туды ж перамяшчаецца канцэрт і агульнахарч. На канцэрце выступяць гродзенскія эстрадныя калектывы, ваенныя аркестры і «Гродзенская капэла». Рамеснікі будуць гандляваць у парку Жылібера.

Парк Жылібера

9:00 Ускладанне вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам.

11:00-17:00 Актыўнасці на тэрыторыі парку:

  • інтэрактыўная анімацыйная праграма Гродзенскага тэатра лялек;
  • інтэрактыўная пляцоўка ад БРСМ і ўстаноў спорту;
  • сацыяльныя танцы ў суправаджэнні аркестра;
  • тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі сілавых структур;
  • пляцоўка сямейнага адпачынку і забаў;
  • інтэрактыўная пляцоўка па вырабе ветразяў і запуску мадэляў абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці.

12:00-19:00 канцэртна-анімацыйная праграма творчых калектываў Гродна “Па краіне крочыць свята” (на сцэне летняй эстрады).

На працягу дня ў парку будуць працаваць атракцыёны, святочны гандаль, выстава-кірмаш вырабаў ручной працы.

Плошча Тызенгаўза

10:00-17:00 Выстава узораў сучаснай вайсковай тэхнікі.

Савецкая плошча

9:00-23:00 Рэстаран пад адкрытым небам.

9:30-10:00 Урачыстае адкрыццё свята.

10:00-17:00 Выстава аўтамабіляў GEELY “Мой гонар – мая Радзіма”.

10:00-12:00 Канцэртная праграма духавога аркестра заслужанага калектыву Беларусі “Гродзенская капэла”, ваенных духавых аркестраў вайсковай часці 5522 і 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

12:00-13:20 Канцэртная праграма мужчынскага вакальнага ансамбля “Гарадзенцы” і салістаў народнага хору ветэранаў.

14:20-16:00 Канцэртная праграма народнага ансамбля песні “Гарадніца”, народнага ансамбля песні “Нёман”, народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Гасцінец”.

16:00-18:30 Канцэртная праграма народнага эстраднага калектыву “Струны сэрца”, народнай эстраднай студыі “Забава”, вакальнай эстраднай студыі “Раніца”.

19:15-20:20 Канцэрт заслужанага калектыву Беларусі “Гродзенская капэла”.

20:20-21:30 Канцэртная праграма народнай эстраднай студыі “Міленіум”.

21:30-22:00 Канцэртная праграма поп-фолк-гурта “Гулянка”.

22:00-22:55 Канцэрт музычнага тэатра “Рада”.

22:55 Рэспубліканская акцыя “Праспяваем гімн разам!”.

23:00 Святочны феерверк.

программа День независимости 2022 Гродно