Мыттня. Крынціа: finance.tut.by
Тэлевізараў - на $ 467, камп’ютараў - на $ 462, гаспадарчай тэхнікі - на $ 319. Столькі ў сярэднім на аднаго чалавека прывезлі Беларусы з-за мяжы ў траўні 2022. Белстат апублікаваў вынікі выбарачнага даследавання.
Даследванне праводзілі на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Падчас перасячэння мяжы ў аўтамабільных пунктах пропуску 1643 грамадзяніна Беларусі запоўнілі анкету. Таксама анкету запоўнілі 1325 замежнікаў.
54,5% апытаных пазначылі, што ўвозяць у Беларусь тавары. Пераважна тавары прывозілі з Польшчы — іх доля склала 77,3% ад агульнай цаны ўвезеных тавараў. На другім месцы Літва — 21%.
Асноўныя тавары, якія прывезлі ў Беларусь, і іх сярэдні кошт на аднаго ўдзельніка апытання:
З даследавання вынікае, што з Польшчы прывозяць значна больш тавараў, чым вывозяць у яе. На мяжы з Латвіяй сітуацыя іншая — там больш вывозяць з Беларусі. На літоўскім напрамку лічбы больш-менш роўныя.
У 2017 годзе большасць тавараў удзельнікі апытання прывозілі з Украіны — 43,7% ад агульнай цаны тавараў увезеных у Беларусь. З Польшчы — 27%, з Літвы — 24,9%.
Структура пакупак падобная, але цэны тавараў заўважна выраслі:
У 2017 годзе асноўнай мэтай выезда за мяжу для 37,8% чалавек быў шоп-тур. Для замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь — наведванне родных і блізкіх (56%).
У 2022 годзе сітуацыя змянілася. Цяпер найбольшы адсотак тых, хто едзе за мяжу працаваць — 28,4%. Нерэзідэнты Беларусі, як і раней, у большасці едуць да родных, але папулярнасць шоп-тураў у Беларусь вырасла.
Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…